Мэта і задачы дзейнасці школы на 2024/2025 навучальны год
МЭТА:
стварэнне ўмоў для паспяховага функцыянавання і дынамічнага развіцця ўстановы адукацыі, накіраваных на развіццё асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў і ўдасканаленне прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў у адукацыйным асяроддзі, якое забяспечвае павышэнне эфектыўнасці і якасці адукацыі.
ЗАДАЧЫ:
- Удасканальваць адукацыйны працэс, арыентаваны на задавальненне адукацыйных патрэб удзельнікаў адукацыйнага працэсу, які садзейнічае павышэнню якасці адукацыі.
- Удасканальваць формы і метады работы з высокаматываванымі вучнямі праз наладжванне на ўсіх ступенях адукацыі сістэмы ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы вучняў да алімпіядаў па вучэбных прадметах, конкурсах даследчага характару, выкарыстоўваючы магчымасці сістэмы дадатковай адукацыі.
- Актуалізаваць кампетэнтнасны падыход да пабудовы адукацыйнага працэсу праз удасканаленне метадычнай работы, агульнага ўзроўню прафесійнай культуры і інфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў праз стымуляванне педагогаў да прафесійнага самаразвіцця, інавацыйнай і даследчай дзейнасці, абагульненню і распаўсюджванню эфектыўнага педагагічнага вопыту.
- Фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, праз выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу навучальных заняткаў, арганізацыю пазаўрочнай занятасці, удзел у маладзёжных арганізацыях.
- Ствараць бяспечныя ўмовы знаходжання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і фармаваць у іх навыкі здаровага ладу жыцця.
- Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу за кошт больш актыўнага прыцягнення сродкаў з пазабюджэтных крыніц