Правілы карыстання бібліятэкай ДУА “Вялікагацкая сярэдняя школа”
1.Агульныя палажэнні
1.1.Правілы карыстання бібліятэкай распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэннем аб бібліятэцы установы адукацыі.
1.2.Правілы карыстання школьнай бібліятэкай рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі, правы і абавязкі бібліятэкі і карыстальніка.
- Правы карыстальнікаў
2.1.Права карыстання бібліятэкай маюць вучні, педагагічныя работнікі і другія супрацоўнікі школы, законныя прадстаўнікі навучэнцаў школы.
2.2.Карыстальнікі маюць права:
2.2.1.На бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне адпаведна іх патрабаванням і інтарэсам.
2.2.2.Бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў, кансультатыўную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі.
2.2.3.Бясплатна атрымліваць для часовага карыстання творы друку і падручнікі бібліятэчнага фонду.
2.2.4.Атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі.
3.Парадак карыстання бібліятэкай
3.1.Вучні школы запісваюцца ў бібліятэку ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці спіса класа.
3.2.На кожнага карыстальніка запаўняецца чытацкі фармуляр устаноўленага абразца. Фармуляр чытача з'яўляецца дакументам, які сведчыць фактам і датай выдачы карыстальнікам падручнікаў і твораў друку, і прыёму іх бібліятэчным работнікам. Пры запаўненні чытацкага фармуляра карыстальнік зацвярджае свае абавязкі аб захаванні правіл карыстання сваім подпісам
3.3.Пры запісе ў бібліятэку карыстальнік павінен быць азнаёмлены з правіламі карыстання бібліятэкай.
3.4.Творы друку выдаюцца карыстальнікам на тэрмін - 15 дзён. Колькасць экзэмпляраў, не павінна быць больш пяці.
3.5.Вучэбна-метадычная літаратура выдаецца на тэрмін ў адпаведнасці з праграмай.
3.6.Выдача падручнікаў ажыцяўляецца работнікам бібліятэкі з удзелам падагагічных работнікаў.
3.7.Падручнікі на вучэбны год выдаюцца настаўнікам пачатковых класаў і класным кіраўнікам, якія:
3.7.1.Атрымліваюць выданні ў бібліятэцы, выдаюць вучням і арганізуюць рамонт і сдачу іх у канцы вучэбнага года.
3.7.2.Выстаўляюць адзнаку стану ў спецыяльнай графе ў пачатку і ў канцы вучэбнага года.
3.3.3.Запаўняюць журнал выдачы вучэбных выданняў і вядуць яго на працягу вучэбнага года.
3.3.4.Ажыцяўляюць кантроль за захаванасцю, праводзяць гутаркі, конкурсы па выхаванню беражлівых адносін да кнігі.
3.8.Выдача вучэбных выданняў асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, вучням у спецыяльных класах, класах інтэгрыраванага навучання і выхавання, ажыцяўляецца з фондаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі педагагічным работнікам, які назначаецца прыказам дырэктара.
3.9. Вучням, якія рыхтуюцца да паступлення ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, на працягу вучэбнага года могуць дадаткова выдавацца вучэбныя выданні (пры ўмове наяўнасці) па фармуляру чытача.
3.10.Наступная выдача твораў друку з фонду бібліятэкі чытачу ажыцяўляецца толькі пасля вяртання ўзятых раней, тэрмін карыстання якімі прайшоў.
3.11.Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, адзіночныя экзэмпляры справачных выданняў на дом не выдаюцца.
3.12.Колькасць твораў друку з фонду, якія выдаюцца для работы з імі ў межах бібліятэкі, не абмяжоўваецца.
4.Адказнасць і абавязкі карыстальнікаў
4.1.Выконваць правілы карыстання бібліятэкай.
4.2.Беражліва адносіцца да фонду бібліятэкі.
4.3.Пры выбыцці са школы карыстальнік абавязаны вярнуць усе выданні з фонду бібліятэкі.
4.4.Карыстальнік абавязаны:
4.4.1.Вяртаць узятыя ў карыстанне выданні з фонду своечасова.
4.4.2.Не выносіць з бібліятэкі выданні без запісу ў прынятых формах уліку.
4.4.3.Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду(не рабіць пазнак, падкрэсліванняў, не выраваць і не загінаць старонак).
4.4.4.Кожны год праходзіць перарэгістрацыю.
4.5.Карыстальнік, які страціў выданне з фонду бібліятэкі або, які нанёс шкоду, абавязаны замяніць яго такім жа або раўназначным.
4.6.За нанясенне шкоды або страту выдання з бібліятэчнага фонду карыстальнікам адказнасць нясуць яго бацькі, апекуны обо папячыцелі.
4.7.Карыстальнікі, якія парушылі правілы карыстання, могуць быць пазбаўлены права карыстання тэрмінам на 1 месяц. За асаблівыя парушэнні, карыстальнікі нясуць адміністратыўную, грамадзянска-прававую і крымінальную адказнасць.
5.Абавязкі бібліятэкі па абслугоўванню карыстальнікаў
Бібліятэка абавязана:
5.1.Абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэкі ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай.
5.2.Ствараць і падтрымліваць камфортныя ўмовы для карыстальнікаў.
5.3.Не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках, іх інтарэсах з іншымі мэтамі, акрамя навуковых і бібліятэчна-вытворчых.
5.4.Даваць поўную інфармацыю аб наяўнасці выданняў у фондзе, сістэматычна інфармаваць аб паступіўшых выданнях.
5.5.Аказваць дапамогу ў выбары неабходнай літаратуры.
5.6.Сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у бібліятэку выданняў з фонду.
5.7.Забяспечыць рэжым работы ў адпаведнасці з патрабаваннямі школы.
5.8.Забяспечыць захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне бібліятэчнага фонду, стварыць неабходныя ўмовы для захавання выданняў.