Условия приема в УО

Статья 151 Кодекса об образовании РБ

   3. Прием (зачисление) лиц в учреждение образования для освоения содержания образовательной программы начального образования осуществляется по достижении этими лицами на начало учебного года возраста шести лет или по желанию одного из законных представителей несовершеннолетнего лица с более позднего возраста.

   По заявлению одного из законных представителей несовершеннолетнего лица при наличии решения педагогического совета допускается прием (зачисление) в I класс лица, которому шесть лет исполняется в текущем календарном году.

 

ГЛАВА 7
ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

78. Прыём асоб ва ўстанову адукацыі для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, патрабаваннямі да напаўняльнасці класаў, устаноўленымі пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

79. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленні ёю пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і дадзеным Палажэннем. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

80. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў Х класе.

Дапускаецца пры прыёме ў Х вячэрні клас устаноў адукацыі, названых у пункце 45 дадзенага Палажэння, або ў Х клас вячэрняй школы асобы, якая асвойвае ва ўстанове адукацыі змест адукацыйнай праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) без атрымання агульнай сярэдняй адукацыі), пацвярджаць копіяй пасведчання аб агульнай базавай адукацыі атрыманне гэтай асобай агульнай базавай адукацыі. Пры гэтым факт атрымання прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі ва ўстанове адукацыі пацвярджаецца даведкай аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам установы адукацыі з указаннем адукацыйнай праграмы прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, змест якой ён асвойвае.

81. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыі, якая дае права на працяг адукацыі на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў V клас.

82. Даведкай аб навучанні пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:

пачатковай адукацыі пры прыёме ў II–IV класы;

базавай адукацыі пры прыёме ў VI–IХ класы;

сярэдняй адукацыі пры прыёме ў ХI (ХII) клас;

спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі пры прыёме ў II–IХ (Х) і ХІ (ХII) класы, а таксама пры прыёме ў ХІ і ХІІ (ХІІ і ХІІІ) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы.

83. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, даведка аб навучанні прад’яўляюцца асобай, а ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі перадаецца ўстановай адукацыі, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыі, у якую асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падала заяву пры прыёме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа прад’яўляцца асобай.

84. Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі, акрамя дакументаў, пералічаных у пункце 79 дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пры прыёме ў Х клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва установе вышэйшай адукацыі), ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання з выведзеным сярэднім балам (акругленым да дзясятых доляў ліку) за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі (пры прыёме ў V–ІХ класы для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, пры прыёме ў ХІ клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі), іншыя дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіі-інтэрнаце, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі (пры наяўнасці права на льготы).

Сярэдні бал (акруглены да дзясятых доляў ліку) пасведчання аб агульнай базавай адукацыі выводзіцца сакратаром прыёмнай камісіі адпаведнай установы адукацыі.

85. Прыём асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыі для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

86. Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Асобы, якія маюць льготы пры прыёме ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі – каледжы мастацтваў, залічваюцца для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў у адпаведнасці з заканадаўствам.

87. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі ажыццяўляецца па конкурсе на падставе ўступных іспытаў.

Без уступных іспытаў пры паступленні ў ліцэі, установы вышэйшай адукацыі для атрымання сярэдняй адукацыі залічваюцца пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якіх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны іспыт.

Пераважнае права пры роўнай колькасці балаў, набраных на ўступных іспытах, на залічэнне ў ліцэі, установы вышэйшай адукацыі ў парадку пералічэння маюць:

пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якіх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны іспыт;

асобы, якія маюць болей высокі сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;

асобы, якія маюць у пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі болей высокі сярэдні бал па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты.

88. Прыём асоб для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкі іх здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

89. Уступныя іспыты могуць праводзіцца ў пісьмовай, вуснай формах, а таксама ў спалучэнні вуснай (тэарэтычныя пытанні) і практычнай (практычныя заданні) формах, а праверка здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў – у практычнай форме, а таксама ў спалучэнні вуснай (тэарэтычныя пытанні) і практычнай (практычныя заданні) формаў.

Асаблівасці правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, а таксама парадак распрацоўкі заданняў для іх правядзення вызначаны ў адпаведных главах дадзенага Палажэння.

90. Пераздача ўступных іспытаў, паўторнае правядзенне праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва не дапускаецца пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

91. Асоба, якая не з’явілася на ўступны іспыт па адным з вучэбных прадметаў (на праверку здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва) па ўважлівай прычыне (хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, якія перашкаджаюць ўдзелу ва ўступным іспыце, у праверцы здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва, што пацверджаны дакументальна), мае права здаць яго (прайсці праверку здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва) у рэзервовы дзень.

92. Вынікі ўступных іспытаў у гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама вынікі праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва ў гімназіях – каледжах мастацтваў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў адпаведнай установе адукацыі, ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў у адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.

93. Па выніках праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у конкусе для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, выяўляецца ўзровень іх здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў.

Выяўленне ўзроўню здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з крытэрыямі, што зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Залічваюцца для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі ў базавыя школы – каледжы мастацтваў, для атрымання пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў сярэднія школы – каледжы мастацтваў асобы з больш высокім узроўнем здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

94. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, устаноў адукацыі, прыём у якія для атрымання адпаведнай адукацыі ажыццяўляецца не па конкурсе, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі і прад’яўляе іншыя адпаведныя дакументы ў наступныя тэрміны:

у перыяд з 2 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў І–ІХ (Х) класы;

у перыяд з 15 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў Х і ХІ класы, а таксама пры прыёме ў Х–ХІІ (ХІ–ХІІІ) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы.

Ещё в этом разделе