Цели и задачи

МЭТА І ЗАДАЧЫ НА 2022/2023 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

МЭТА:

стварэнне ўмоў для ўдасканалення якасці адукацыйнай і здароўезберагальнай прасторы, якая садзейнічае развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый навучэнцаў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў у адпаведнасці з перспектыўнымі патрэбамі грамадства.

ЗАДАЧЫ:

  1. Стварыць умовы для развіцця здароўезберагальнага асяроддзя праз забеспячэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў ў школе.
  2. Стварыць умовы для атрымання якаснай і даступнай адукацыі праз развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў.
  3. Трымаць арыенцір на асобу навучэнца ў мэтах найбольш поўнага раскрыцця яго здольнасцяў і задавальнення яго адукацыйных патрэбаў; ўцягванне ў прадуктыўную вучэбна-пазнавальную, сацыяльна значную дзейнасць;
  4. Прадоўжыць фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных поглядаў, далучаць іх да сацыяльных каштоўнасцей – грамадзянскасці, патрыятызму; фарміраваць асновы нацыянальнай самасвядомасці: павагі да сваёй Айчыны, народа, мовы, беларускай культуры, традыцый і звычаяў.
  5. Працягваць ствараць умовы для развіцця і ўмацавання  матэрыяльна-тэхнічнай базы  праз прыцягненне розных  крыніц фінансавання.
Ещё в этом разделе