Дзень роднай мовы

21.02.2024

   21 лютага Дзень роднай мовы. Для вучняў 7 класа быў праведзены турнір знаўцаў “Таямніцы роднай мовы”. Удзельнікам былі прапанаваны конкурсы, якія садзейнічалі развіццю пазнавальнай дзейнасці. Вучні 9 і 8 класаў наведалі выставу, прысвечаную Дню роднай мовы. Яны пазнаёміліся з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў аб беларускай мове, іх творамі.