Тэатральнае прадстаўленне "Без працы няма плёну"

18.02.2023

   18 лютага для вучняў пачатковай школы было арганізавана тэатральнае прадстаўленне "Без працы няма плёну". Дадзенае мерапрыемства накіравана на выхаванне павагі да працы і да людзей працы. Спачатку дзеці разважалі на тэму "Уявім сабе, што ўсе адпачываюць: крамы, лякарні, школы". Затым вучні расказвалі верш С.Пагарэлаўскага "Попробуй волшебником стать". 

   З дзецьмі былі праведзены: 

1. Інсцэніроўка пра дзяўчынку Лену, якая не любіць працаваць.

2. Інсцэніроўка да верша О.Бедарева "Вот какая я!".

3. Чытанне вучаніцай верша В.Ліфшыца, якое заклікае да беражлівасці іпавагі да працы людзей.

4. Інсцэніроўка "Прафесій шмат на свеце"

5. Казачная сцэнка "Лень, работа, Федот и Пол-Федота".

   Мерапрыемства ўсім спадабалася. Усе атрымалі невялікія падарункі за сваю працу і паўдзельнічалі ў выставе "Папрацавалі мы нездарма"