Гульня-падарожжа "Скарбы роднага краю"

03.12.2022

   У рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня з вучнямі пачатковых класаў праведзена гульня-падарожжа “Скарбы роднага краю”. У ходзе гульні-падарожжа дзеці наведалі станцыі “Народныя святы”, Прадоўжы прыказку, “Народныя прыкметы”, “Перакладчыкі”, дзе ўзбагачаўся лексічны запас вучняў, развівалася кемлівасць і выхоўвалася цікавасць да нацыянальнай культуры і любоў да Радзімы. У канцы падарожжа ўсіх удзельнікаў чакалі міні-сувеніры.