Экскурсія. Экалагічная сцежка "Надліўская града"

24.09.2022

24 верасня вучні 6-9 класаў наведалі краязнаўчы музей Веніяміна Мікалаевіча Бычкоўскага ў вёсцы Бабровічы, дзе яны пазнаёміліся з бытам сялян беларускага Палесся, аб іх традыцыях і культуры. Дзеці маглі патрымаць у руках прадметы, якімі карысталіся сяляне ў той час: лапці, драўляны цыркуль, рыбалоўныя сеці з паплаўкамі з бяросты і іншыя прадметы.

Наведалі Часоўню-Помнік у гонар Святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў гонар бязвінна ўбітых жыхароў вёскі Бабровічы, Вяда, Тупічыцы, Красніца. Пазнаёміліся з Цар-дубам, якому 600 гадоў. А затым пабывалі на экалагічнай сцежцы “Надліўская града”, дзе даведаліся аб жывёлах, птушках і раслінах, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, аб розных відах беларускіх балот