Інтэлектуальная гульня "Скарбонка роднай мовы"

19.02.2022

 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года.

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія- мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі  адна родная мова, якая завецца роднай. Менаві на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Кожны чалавек любіць і шануе сваю мову.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі , кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

 Інтэлектуальнае спаборніцтва “Скарбонка роднай мовы, прысвячена Дню роднай мовы”. Вучні 7 класа паказалі сябе здольнымі перакладчыкамі, моваведамі, знойцамі вуснай народнай творчасті. Пазітыўныя эмоцыі, прызы і гучанне роднай мовы напоўнілі гэты дзень, і так шчыра захацелася, каб родная мова гучала часцей, гучней, званчэй!