Гульня “Размаўляем па - беларуску”

02.10.2021

        У суботу ў пачатковай школе прайшло мерапрыемства “Размаўляем па - беларуску”, прысвечанае роднай мове. Вучні прадэманстравалі свае веды па беларускай мове. У ходзе гульні навучэнцы ўдзельнічалі ў розных конкурсах і спаборніцтвах: падбіралі да рускіх слоў беларускія адпаведнікі, узнаўлялі прыказкі, адказвалі на цікавыя пытанні, разгадвалі рэбусы і інш. Усе ўдзельнікі гульні з задавальненнем размаўлялі на беларускай мове. Родная мова нікога не пакінула раўнадушным!