Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

03.04.2023

   2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

   Нашы народы звязваюць шматвекавыя сувязі, кроўнае і духоўнае адзінства, агульныя выпрабаванні і перамогі. У календары расіян і беларусаў гэта свята з'явілася шмат гадоў таму. Яно сімвалізавала пачатак новага этапа збліжэння дзюх дзяржаў - Рэспублікі Беларусь і Расійскай федэрацыі, якое ўвянчалася стварэннем саюзнай дзяржавы.

   Сёння нас радняць агульная гісторыя, культура і, самае галоўнае, - шчырае імкненне да аб'яднаннянамаганняў і магчымасцей з мэтай устойлівага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу.

   З нагоды гэтага свята 3 красавіка ў 6 класе прайшло мерапрыемства "Паміж намі няма межаў", падчас якога дзеці сабралі кластар "Дзве сястры - Беларусь і Расія", а таксама суаднеслі прыказкі аб сяброўстве.