Методическая копилка

"ЯШЧЭ РАЗ ПРА ГУЛЬНЮ"

                  ЯШЧЭ   РАЗ   ПРА   ГУЛЬНЮ

Прыводзячы ў школу дзіця, бацькі  аддаюць настаўніку  самае  дарагое, што ў іх ёсць.  Вось ён, шасцігадовы малыш, учарашні дашкольнік, з вачыма, раскрытымі насустрач новаму і невядомаму. І настаўнікі  ад  душы робяць для яго ўсё.

      Чаму ж тады так цяжка ідзе працэс адаптацыі да навучання? Чаму амаль у 80% дзяцей назіраюцца хранічныя хваробы і фцнкцыянальныя адхіленні?

      Сёння колькасць школьных дысцыплін расце, бо “простых”  школ робіцца ўсё меней, часцей  гэта гімназіі, каледжы, школы з ухілам.  Гэта азначае, што рабочы тыдзень  вучняў ужо  перавышае па  колькасці  гадзін рабочы тыдзень  дарослага  чалавека.  У  выніку  ранец, які нясе  на сваіх  плячах  малодшы  школьнік, загружаецца  непасільная  ноша  дамашніх  заданняў. 

       Дзіцяці няма  калі  проста  паганяць  мяч  па  двары  ці  паскакаць  праз  вяровачку.  З  прыходам  малыша  ў 1 клас  яго рухальная  актыўнасць  становіцца  на 50%  ніжэйшай, чым  да  паступлення  ў  школу. Умовамі  традыцыйнай  сістэмы  навучання вучні абмежаваны  ў  рухах. Узнікае  супярэчнасць  паміж  натуральнай патрэбай  школьнікаў  у  рухах і  працяглым  знаходжаннем  іх  у  працэсе  заняткаў  у  практычна  нерухомым  стане, які  рэзка  паніжае  функцыянальную  актыўнасць  арганізма.

      Рэцэпт  вырашэння  гэтай  праблемы  бачыцца  ў  рэалізацыі  міжпарадметных  сувязей  фізічнай культуры  з іншымі  прадметамі  ў  пачатковых  класах.

     З усёй разнастайнасці псіхічных  працэсаў  малодшых  школьнікаў  можна  вылучыць  тыя, якія найбольш уплываюць на эфектыўнасць  урока:  успрыняцце, памяць, увагу, волю, эмацыянальнасць.  Фізічныя практыкаванні, імітацыйныя  рухі, дыдактычныя  рухомыя  гульні  садзейнічаюць  лепшаму  запамінанню, напрыклад,  вершаванага  тэксту,  і наадварот:  дэкламацыя  ў  такт  руху  паскарае  працэс  рухальнага  навыку.  Канцэнтрацыя  ўвагі  вучняў  у  час рухомых  гульняў  (напрыклад,  на  дакладнасць  выканання  практыкаванняў  з  мячом)  садзейнічае  актывізацыі  іх  увагі  на  уроках  па  іншых  прадметах  і  лепшаму  засваенню  школьнай  праграмы.  Станоўчыя  эмоцыі, якія  ўзнікаюць  у  час  фізічных  практыкаванняў  і  дыдактычных  рухомых  гульняў, забяспечваюць  вырашэнне  задач, звязаных  з  развіццём  адвольнай  увагі,  памяці,  фарміраваннем  здольнасці  параўноўваць,  супастаўляць,  рабіць  вывады,  абагульненні.

       У  навучальным  працэсе  ў  вучняў  пачатковых  класаў  на  працягу  серыі  урокаў  цяжка  падтрымліваць  пастаянную  актыўную  ўвагу,  што  звязана з  павышэннем  узбуджэння  і  няўстойлівасцю  нервовых  працэсаў.  Зніжэнне  ўвагі  ў  малодшых  школьнікаў праяўляецца  ў  рухальным  неспакоі.  Але  такія  паводзіны  фізіялагічна  апраўданы,  бо  розныя  рухі  (рукамі,  нагамі,  тулавам,  галавой)  не даюць  празмерна  напружацца  мышцам.  У  той  жа  час  залішні  неспакой  вучняў  служыць  сігналам  для  настаўніка,  што  клас  стамаўся, рухомасць  можа  змяніцца  вяласцю і, галоўнае,  абыякавасцю  да  вучобы. У  гэтай  сітуацыі  нядоўгім  актыўным  адпачынкам  служаць  фізкультхвілінкі.  Яны  дабратворна  ўплываюць на  ўзнаўленне  разумовай  працаздольнасці, здымаюць  статычныя  нагрузкі.

         У  амерыканскай  праграме  навучання  малодшых  шкоьнікаў  “Крок  за  крокам”  існуе  такі  элемент, як  “Ранішні  збор”. У  кожным  класе  у  пэўным  месцы  вісіць  яркі  каляровы  плакат, які  называецца  “Ранішняе  пісьмо”.  Асноўныя  словы  ў  тэксце  пастаянныя,  дапісваецца  толькі  канкрэтная інфармацыя, якую настаўнік  можа  мяняць  у кожным  канкрэтным выпадку.  Прыкладны  тэкст:

                     Добрай  раніцы, дарагія  вучні!

                     Сёння    аўторак.

                     Дата:     5 лістапада 2012 года.

                     Надвор’е   яснае  і  сонечнае.

                     Сёння  мы  развучваем  новую  песню,  пагуляем  у  рухомую  гульню, разам  прачытаем  кнігу.

       У  “Ранішнім  пісьме”  ёсць  графа  “Навіны”.  Часта  здараецца, што дзіця  прыйшло  ў  школу,  перапоўненае  радаснай  падзеяў: “Мурка  нарадзіла  кацянят!”  А  бывае  і  наадварот, прыйшоў  хлопчык  у школу  засмучаны: “Шчаня  захварэла”.  Дзіця  павінна  выліць з  сябе  часцінку  сваёй  радасці  або  гора,  а яго  аднакласнікі – навучыцца  прыняць  гэту  часцінку. Малышу  неабходна  адчуваць, што ён патрэбны,  што  яго  любяць  у класе.  І  калі  дзеці  сядзяць  у крузе ( на крэслах, на дыване), бачаць вочы адзін аднаго, яны  адчуваюць  бяспеку  і  абароненасць.

        На  працягу  ўсяго  года  развучваюцца  вершы.  Тэкст  верша  вывешваецца  на стэндзе і мяняецца  кожныя  два  тыдні.  Спачатку новы  верш  чытае  настаўнік,  а потым дзеці  дэкламуюць  яго  хорам. Затым  разам  з  вучнямі  можна  зрабіць  цацку  або  ляльку  паводле  сюжэта верша  і  выкарыстаць  яе  на  “Ранішнім  зборы”.

      Не  так  даўно для  дзіцяці  асноўным  відам  дзейнасці  з’яўлялася  гульня,  праз  якую  дашкольнік  пазнаваў  свет,  атрымліваў  веды  аб розных  прадметах  і  з’явах,  авалодваў  мовай. Дык давайце ж не  забываць  гульню  ў  школе.  Важная  задача  настаўніка – ствараць  такія  ўмовы  жыцця і вучобы  малодшага школьніка, каб у яго было  менш  цяжкасцей  і  цікавей было  яму  вучыцца, а для  гэтага  вучэбны  матэрыял  трэба  даваць  у нестандартных, займальных  формах.  Гэта  адзін  са спосабаў  пераемнасці  дашкольнага  і  школьнага  перыядаў  развіцця  дзіцяці.

Выкарыстанне  займальнага  дыдактычнага  матэрыялу  павінна  чаргавацца  з  такімі  відамі  работы, якія  патрабуюць  вялікага  валявога  напружання. Прывяду  прыклады  такіх  гульняў.

                                       Знаёмства - 1

    У  кожнага дзіцяці  на  грудзях  значок, дзе  напісана  яго  імя. Дзеці  садзяцца  ў  круг і бяруцца  за рукі. Настаўнік  уваходзіць  у круг і гаворыць:

  • Дзень добры, дарагія  першакласнікі. Мяне  завуць…  Я  вельмі  рада  ўсіх  вас бачыць.  Зараз  мы  з  вамі  пазнаёмімся.

Настаўнік  падыходзіць  да  любога  з  дзяцей.

  • Ты хочаш  пазнаёміцца  і павітацца  з  дзецьмі?

Вучань.  Добры  дзень!  Мяне  завуць  Антон.

Усе.  Добры  дзнь,  Антон!

Наступны  вучань.  Я  рад  цябе  бачыць, Антон.  А мяне  завуць Дзіма.

Усе.  Добры  дзень,  Дзіма!  І г. д.

Пасля  таго, як кожны  назаве  саё  імя, усе  разам  паднімаюць  рукі і гучна  гавораць:

  • Добры дзень, усім!
  • Цяпер мы  ведаем  імёны  адзін  аднаго, - кажа  настаўнік. – А я вам раскажу  невялікі  сакрэт  кожнага  імя. (Гутарка аб імёнах.)

Знаёмства – 2

Дзеці, падзяліўшыся  на  чатыры  групы, садзяцца  каля  карцінак  з пейзажамі. Хто  нарадзіўся  зімой – каля  зімовага  пейзажа, хто вясной – каля  вясновага і г. д. Члены  групы  вітаюцца  адзін  з  адным, называючы  імя  кожнага  і  ўжываючы  словы:  “Рад  цябе  бачыць,” “Вельмі  прыемна”.

Настаўнік  звяртаецца  да  ўсіх:

  • Мы ўжо  пазнаёміліся і трошкі  ведаем  адзін  аднаго. Усе  вы  вельмі  розныя, але  штосьці  ў  вас ёсць  і  агульнае. Хтосці  больш  часу  праводзіць  з  кніжкай, хтосьці  хавае  ў  партфель  любімую  цацку, хтосьці спяшаецца  на  стадыён, каб удосталь паскакаць і пабегаць. Давайце  падумаем, як бы нам  хацелася  назваць  свой  клас. Не  проста літарай А, Б ці В. Давайце  знойдзем  такую  сакрэтную  літару, у якой  будзе схавана  таямніца нашага  класа.

Якія мы?  Умелыя, дружныя, вясёлыя, адважныя, працавітыя?

Выбіраем  слова “дружныя”, літару Д.

                                      Выберы  сябра.

Дзеці  садзяцца  ў  круг. Лік  удзельнікаў – цотны. Беэ  жэстаў і слоў, толькі  вачыма, яны  знаходзяць  сабе  пару  і па  сігналу  мяняюцца  месцамі.

                                      Павуцінка

У настаўніка ў руках – клубок  нітак. Ён  кідае  клубок  любому  з вучняў: “Добры  дзень, Саша! Мы  рады  цябе бачыць”. Саша  трымае нітку, а клубок  кідае  далей: “Добры дзень, Оля!”  Калі  ўсе  дзеці  павіталіся, у іх у руках  атрымалася  “павуцінка”.

  • Паглядзіце, дзеці, колькі дарожак  дружбы мы працягнулі, - гаворыць  настаўнік. – Давайце ўздымем  рукі  ўверх і паглядзім, як гэтыя  дарожкі  пераўтварыліся  ў  чароўны  дах, на якім мы  ўбачым і  трохвугольнікі, і квадраты, і розныя іншыя  фігуры.

А цяпер пакладзіце  “павуцінку”  на падлогу, і я асцярожна зматаю  гэтыя  маленькія  дарожкі  дружбы ў клубок, каб яны пераўтварыліся ў адну дарогу, якая ніколі не разарвецца.

                                      Збяры  фігуру

Чатыры фігуры рознага  колеру (круг, квадрат, трохвугольнік, многавугольнік)  разразаюцца на часткі. Першакласнікі  павінны  сабраць фігуру  па колеру, назваць  яе. Дзеці  самі знаходзяць месца  работы: хто за сталом, а хто на падлозе. Гульню нельга перапыняць голасам, кожны  настаўнік  можа набыць для гэтай  мэты  званочак  або  цацку  з  меладычным  сігналам.

                                      Адгадай  колькі

Кожнай групе дзяцей  прапануецца  празрысты слоік з вялікай  колькасцю  прадметаў (жалудоў, арэхаў, гароху, фасолі або інш.) Яны павінны адгадаць, колькі прадметаў знаходзіцца ў  слоіку. Можна патрэсці, разгледзець. Калі пэўныя лічбы названы, настаўнік адкрывае слоік, высыпае ўсё, што ў ім змяшчаецца. Дзеці пералічваюць  прадметы і параўноўваюць лічбы з тымі, якія яны назвалі.

                                            Просьба

Па кругу  перадаецца “чароўная палачка”. Сусед павінен  звярнуцца  з просьбай  да  таварыша, каб той  даў  яму часова  пакарыстацца  палачкай. А таварыш  павінен  адказаць  адпаведным  чынам і перадаць  палачку  ў  рукі  суседу. Пры  звароце  важна  называць  адзін аднаго  па імені, прасіць трэба так, каб далі, а даваць – каб узялі. У выніку адзначаецца лепшы дыялог.

                                    Звер, птушка,  расліна

Дзеці  разам  з  настаўнікам  гавораць: “Звер, птушка, расліна…” Настаўнік  спыняецца на адным  са  слоў і паказвае на вучня.  Той  павінен  хутка назваць  звера, птушку ці расліну. Хто не справіцца з заданнем, выбывае з  гульні.

                                            Карцінка

Дзеці дзеляцца  на каманды.  Кожная  каманда выбірае сабе  карцінку  з  выявай  жывёлы.  На  працягу  дзвюх  хвілін  трэба  прыдумаць  і паказаць  гэту  жывёлу  без  слоў, толькі  рухамі.

                                      Знайдзі  гаспадара

Вучні (чалавек 10 – 15)  сядзяць у крузе.  У  кожнага  ў  руках  які – небудзь  прадмет: кубік, гузік, шышка, цукерка і г. д. Вядучы 10 секунд аглядае прадметы. Затым усе  яны  ссыпаюцца  ў  скрыначку. Вядучы  павінен  вярнуць  кожны  прадмет  гаспадару.

                                      Складзі  апавяданне

На падлозе  ляжаць  карцінкі.  Першы  вучань  прыдумвае  па  карцінцы сказ. Наступны паўтарае яго і складае свой і г. д. У выніку атрымліваецца звязнае апавяданне, і ўся група дае яму назву. Настаўнік  запісвае  ўсе  сказы, затым апавяданне можна аформіць у кніжку.

                                      Адгадай лік

Настаўнік  гаворыць  дзецям, што ён  задумаў нейкі лік – ад 1 да 100.   Дзеці называюць лікі, а настаўнік гаворыць “больш” ці “менш”, пакуль лік не будзе адгаданы.

                                    Чароўнае крэсла

Гэта своеасаблівая псіхалагічная  гульня, якая заключаецца ў  тым, што ўдзельнікі называюць вартасці чалавека, які займае “чароўнае крэсла”. Правілы гульні гавораць: “Крэсла высвечвае  толькі  станоўчыя  якасці;  называць  недахопы  забараняецца”.

                                           Уверх!

У гульні прымаюць  удзел  15 – 18  чалавек. Яны  становяцца ў  круг. Настаўнік ходзіць унутры круга і, спыніўшыся ля каго – небудзь, камандуе: “Уверх!” Дзіця, ля якога спыніўся настаўнік, стаіць спакойна, а вось той, хто стаіць справа ад яго, уздымае правую руку, той, хто стаіць злева, - левую. Калі нехта з траіх  памыляецца, то выбывае з  гульні. Гульня  працягваецца  да  таго  часу, пакуль не застанецца толькі трое пераможцаў.

                              Знайдзі  сваё крэсла

У гульні прымаюць  удзел 4 -5 пар вучняў. На адлегласці 2 – 3 метра адзін ад аднаго стаяць два крэслы. На іх садзяцца вучні з завязанымі вачыма. Па  камандзе  настаўніка  яны  ўстаюць  і  робяць  наперад 6 – 8 крокаў. Пасля гэтага  кожны  павінен зрабіць  3  поўныя  абароты  на  месцы  і вярнуцца да свайго крэсла.

                                     Нос – вуха – нос

У гульні прымаюць удзел 15 – 20 чалавек. Яны стаяць  на адной лініі. Настаўнік  гаворыць:

  • Указальным пальцам дакраніцеся да носа і скажыце пры гэтым “нос”. Яшчэ раз, яшчэ. Я буду рабіць тое ж самае. Але калі я скажу, напрыклад, “лоб”, вы павінны дакрануцца да лба. Зразумела? Пачалі: “Нос – нос – нос – вуха…”

Настаўнік, сказаўшы вуха, паказвае пальцам на падбародак, многія міжвольна робяць тое самае.. Гэтыя вучні выбываюць з гульні.

Для  рухомых  гульняў характэрна  пастаянная змена  сітуацый, узгодненасць у дзеяннях дзяцей, самастойнасць у прыняцці рашэнняў,  высокая ступень рухальнай актыўнасці, вялікая доля станоўчых эмоцый. Гэтыя гульні не патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі. Яны могуць быць праведзены ў розных умовах, з рознай колькасцю ўдзельнікаў, з некаторымі зменамі правіл. Аднойчы,  пасябраваўшы з рухомай гульнёй, настаўнік пачатковых класаў застанецца яе прыхільнікам, паколькі гульня дапамагае падтрымліваць у дзяцей высокую пазнавальную актыўнасць на працягу ўсяго вучэбнага дня.

свернуть

Обобщение по теме «Полезные ископаемые»

           Обобщение  по  теме  «Полезные  ископаемые»

                                 (курс «Человек и мир»,  2 класс)

Цель:  систематизировать и закрепить изученный  материал.

Задачи:  1) дать возможность учащимся выразить своё отношение к тому, что узнали;  2) определить, что они могут сделать сами для сбережения  запасов  полезных  ископаемых;   3) вызвать у ребят  желание  гармонично  строить  свои  взаимоотношения  с природным  окружением.

Ход  урока:

В начале  урока  школьников  приветствуют  сказочные персонажи – Королева подземных богатств и Мудрый сверчок, которые затем в качестве ведущих проводят  конкурсы  между двумя командами  класса на  звание  «Знаток  королевства  подземных  богатств».

      Конкурс  загадок

Ведущие  поочерёдно  предлагают  командам  загадки  о  полезных  ископаемых. Отгадавшие  должны  назвать и известные  им свойства данного  полезного  ископаемого.  При  неправильном ответе  право  на  разгадывание  загадки  переходит  к  соперникам.

Он  очень  нужен  детворе,

Он  на дорожках  во дворе,

Он и на  стройке, и на пляже,

Он и в стекле расплавлен даже.  (Песок.)

Если встретишь  на дороге,

То увязнут  сильно  ноги.

А  сделать миску или вазу –

Она  понадобиться сразу.   (Глина.)

Покрывают  им дороги,

Улицы  в селении,

Входит  он  в состав цемента,

Сам он – удобрение.  (Известняк.)

В  воде  родиться, а воды  боится.  (Соль.)

По  доске  он  бегает,

Нужное  дело  делает.

Порешал, пописал,

Раскрошился  и пропал.  (Мел.)

Росли  на  болоте  растения,

Теперь  это  топливо  и удобрения.   (Торф.)

Без неё  не  побежит

Ни  такси, ни  мотоцикл,

Не  поднимется  ракета.             

Отгадайте, что же это.  (Нефть.)

Отгадывание  загадок  такого типа не только  способствует  закреплению знаний  о  некоторых  отличительных  признаках  полезных  ископаемых и их использовании  человеком, но и придаёт  уроку  эмоциональность.

           Конкурс  «Кто  быстрее?»

Командам предлагается  называть  полезные  ископаемые и показывать их (образцы  находятся на столе учителя).  Учащиеся  предупреждаются, что повторов в ответах команд не  должно быть.  Побеждает команда, которая  назвала большее количество  полезных ископаемых.

Этот  конкурс  развивает  внимание  детей, умение  распознавать  полезные  ископаемые, закрепляет навыки культуры общения со сверстниками.

Конкурс  «Домашнее  задание»

Дома  команды  готовят небольшие  сообщения  о  полезных  ископаемых. Представители  от  каждой  команды  зачитывают  свои  тексты. Соперники  должны  по  описанию  назвать полезное  ископаемое.

Например:    «Бурого  или  коричневого цвета, мягкий, легко  крошится, легче воды, поэтому  не  тонет  в ней.  Горит  тускло, образуя  много  дыма. После  его  сгорания  остается  большое  количество золы. Состоит  из остатков  полусгнивших  растений.  (Торф.)

Маслянистая,  темно – бурая жидкость. На  бумаге  оставляет жирное  пятно. Горит коптящим пламенем. Для её  добычи  бурят  скважины.

(Нефть.)

Бесцветный, с едва  уловимым запахом газ. Он легче  воздуха, от огня вспыхивает и горит синеватым  пламенем. Во время горения выделяет  много тепла. (Природный  газ.)

Этот конкурс способствует  формированию у детей умения  кратко выражать свои  мысли, логично  подавать  материал.

Конкурс «Наши  рисунки»

Каждая команда  должна  в рисунке  раскрыть  тему «Где и как используются  полезные  ископаемые». На  выполнение работы отводится 5 минут. После этого представители  команд  защищают свои рисунки.

Конкурс «Отгадываем  кроссворд»

Командам даются одинаковые кроссворды. Побеждает та команда, которая первой  правильно заполнит клеточки.

 

 
   

 

 

2

 

 

 

 

 

3

 

              5         

4

 

 

 

 

 

 

6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7

 

 

 

 

 

 

 

                         

 

 

По горизонтали:

  1. Цвет от  белого  до  розового. Растворяется  в воде. Используется  в пищу и как удобрение. (Соль.)
  2. Полезное ископаемое, образовавшееся очень давно на дне бывших  морей и океанов из  ракушек  разных  морских  животных. Самое  большое  месторождение находится около Витебска. (Известняк.)
  3. Образуется на болотах, поверхность которых зарастает мхами и другими  растениями – осокой, кислицей, багульником.   (Торф.)

По  вертикали:

  1. Прочный, тяжелый камень. Хорошо полируется, используется для украшения зданий. (Гранит.)
  2. Полезное ископаемое, которое хорошо пропускает и очищает  воду. (Песок.)
  3. Из неё изготавливают кирпич, гончарные изделия, она используется в строительстве. (Глина.)
  4. Это полезное ископаемое  называют «Черным  золотом».  (Нефть.)

 

Конкурс «Как  нужно  охранять и беречь  полезные  ископаемые?»

Каждая команда предлагает  свои  варианты  решения  этой проблемы. Делается вывод о том, что ископаемые важно использовать полностью, без отходов; аккуратно, без потерь  перевозить; выпускать машины, которые расходуют  мало горючего; использовать металлолом; в быту – экономить газ, электроэнергию ит. д.

        В конце урока подводятся итоги конкурсов. Команде – победительнице присваивается звание «Знатоки королевства подземных  богатств.»

 

 

свернуть

МОВА! РОДНАЯ МОВА!.. "Правапіс галосных о, э, а"

                      МОВА!  РОДНАЯ  МОВА!..

                                            Правапіс галосных  о, э, а.

                                      Урок беларускай мовы ў 2 класе.

Мэта: замацаваць веды  школьнікаў аб правапісе ў беларускай мове галосных о, э, а; фарміраваць уменне падзяляць словы на склады, ставіць націскі, вучыць класіфікаваць словы па іх лексічнаму значэнню, усталёўваць паміж імі лагічныя сувязі; выхоўваць любоў да роднага слова, пачуцці таварыскасці да аднакласнікаў шляхам супрацоўніцтва і суразмоўніцтва.

                                                  Ход урока.

На пачатку ўрока праводзіцца хвілінка ветлівасці. Вучні вітаюцца адзін з адным на беларускай мове, паказваючы голасам, выразам твару добразычлівыя адносіны, прыязнасць да суразмоўніка.

Настаўнік або загадзя падрыхтаваны вучань чытае вершаваныя радкі А. Грачанікава, прысвечаныя рорднай мове.

                           Мова! Родная мова!

                          У марах, у песнях, у снах.

                          Мае ў ёй кожнае слова

                          Свой колер, і смак, і пах.

                          Зліваюцца гукі у словы

                          І ў рэчышча роднай мовы,

                          Як рэкі у мора, цякуць.

                          І думкі мае плывуць

                          На хвалях і дзён, і начэй

                          Да сэрцаў людскіх і вачэй.

У час аналізу тэксту асаблівая ўвага надаецца асэнсаванню дзецьмі выразу “Мае ў ёй кожнае слова свой колер, і смак, і пах”.

Педагог паведамляе тэму урока, нагадвае, што правіла напісання галосных о, э, а ў беларускай мове з’яўляецца адным з самых важных. Дзеці хорам паўтараюць правіла: у беларускай мове не пад націскам замест о, э пішацца а.

Праводзіцца гукавая размінка “рэха”. Вучні па радах прагаворваюць за настаўнікам чыстагаворку:

                         Ры – ры – ры – прыляцелі снегіры.

                        Ру – ру – ру – грыбы ў лесе я бяру.

                        Ра – ра – ра – хатка добрая ў бабра.

                         Рэ – рэ – рэ – з дрэва грушы абярэм.

                       Ро – ро – ро – у лесе многа дрэў, звяроў.

У час гульні “Хто больш” дзеці называюць і запісваюць назвы дрэў, якія растуць у лесе ( елкі, дубы, сосны, бярозы, асіны, арэшнік і да т. п.), ставяць у словах націск. Робіцца вывад: галосныя о, э пішуцца ў словах пад націскам.

Праверка дамашняга задання праводзіцца ў выглядзе тэсту. На дошцы з практыкавання выпісаны словы, у якіх прапушчаныя галосныя о, э, а (т..атр, фламаст..р, к..ляровы, х..дзіў, ч..цвер) і варыянты іх напісання:

  1. э. а, э, э, а
  2. э, а, а, а, а
  3. а, а, э, а, а
  4. э, э, э, а, а

Адзін звучняў выбірае правільны варыянт напісання слоў, астатнія пры дапамозе сігнальных картак: “+” – згодзен, “ –“ – не згодзен, “?” – ёсць пытанне – ацэньваюць работу таго, хто адказвае.

Праводзіцца гульня “Дапішам слова”, у час якой выстройваецца ланцужок слоў: др – дрэва, дровы, драўляны, дравяністы, драўніна. Словы запісваюцца ў сшытак, вучні ставяць націскі, узгадваюць алгарытм напісання галосных о, э, а. Затым дзеці ў парах адзін аднаму расказваюць на памяць верш – правіла.

                 Запомніць цвёрда трэба мне:

                 Пад націскам пішу о, э.

                 Як толькі націск уцячэ,

                 Напішам а замест о, э.

Выконваецца наступнае заданне: спісаць загадку, паставіць у словах з прапушчанымі літарамі націск, уставіць патрэбныя галосныя і падкрэсліць іх. Перад спісваннем загадкі вучні чытаюць тэкст хорам, затым кожны па радку:

                 Вясн..ю – зялёнае,

                 В..сенню – ж..ўтае,

                 Зім..ю – г..лае. ( Дрэва.)

Правільнае напісанне слоў з прапушчанымі галоснымі вызначаецца шляхам узаемаправеркі.

свернуть

ИГРЫ ПО МАТЕМАТИКЕ "Весы и сосуды"

                       ИГРЫ   ПО   МАТЕМАТИКЕ

                                                       Весы   и  сосуды

  1. Как можно  точно  отмерить  4  л  воды, используя  3-  5 – литровые  ковши?  (Воду  берем  из  крана, её можно выливать  куда  угодно.)

        Ответ:  

           3 л

             5  л

0

  5

3

  2

0

  2

2

  0

2

  5

3

  4

  1. Бак объёмом  24  л  полон  «Пепси – колой». Три  человека  хотят  разделить её  поровну, но у них  есть  только  ведра  объёмом  13, 11 и 5 л.  Помогите  им добиться желаемого.

      Ответ: 

               24

            13

              11

            5

24

   0

0

0

11

13

0

0

6

13

0

5

6

  2

11

5

8

  0

11

5

8

  5

11

0

8

13

3

0

8

  8

3

5

8

  8

8

0

  1. Королева (78 кг ), принц  (36 кг ) и король (42 кг ) застряли наверху  башни. На  башне  закреплён  блок. Через  блок  перекинута  верёвка с  корзинами на  каждом  конце.  В  одной  корзине ( корзине  1)  находится камень  весом  30  кг. Корзина  может  вместить  двух  человек  или  одного  человека  и  камень. Для  безопасности  разность  между  весами  корзин  не  может  превышать  6  кг.  Как  люди  могут  спуститься с  башни  на  землю?

         Ответ:

Корзина  1

Корзина  2

Камень  вверх

Принц  вниз

Король  вниз

Принц вверх

Пустая   вверх

Камень  вниз

Королева  вниз

Камень и король  вверх

Пустая  вверх

Камень  вниз

Принц  вниз

Камень  вверх

Пустая  вверх

Камень  вниз

Король  вниз

Принц  вверх

Камень  вверх

Принц  вниз

                                                                                                                 

  1. Имеется 8  одинаковых  по  внешнему  виду  шаров.  Один  из  шаров  тяжелее  остальных.  Можно  ли  определить  его  за  2  взвешивания?

Подсказка. Взвесьте  6  шаров:  3  шара  против  3,  отложив  2  шара  в  сторону.  Теперь  немного  порассуждайте…

  1. Имеется 27  одинаковых  по  внешнему  виду  шаров.  Один  из  шаров  тяжелее  всех  остальных. Можно  ли  определить  его  за  3  взвешивания?

Подсказка. Взвесьте  18  шаров:  9  шаров против  9,  затем  3  шара  против  3.

                                           Перевозки

Человек  должен  перевезти  курицу,  лису  и  зерно  на  другой  берег реки.  Он  может  взять  с  собой в  лодку  только  что – то одно  или кого – то  одного. Если  человек  повезёт зерно, т. е. не  будет присутствовать, лиса  съест курицу; если  человек  повезёт  лису, курица  съест зерно. Как же  это  выполнить?

Ответ:

Один  берег

Направление  перевозки,        кого  перевозят

      Другой  берег

Человек, лиса,  курица,  зерно

 

 

Лиса,  зерно

=- Человек, курица

 

Лиса, зерно

 

Человек, курица

Лиса, зерно

- = Человек

Курица

Человек, лиса, зерно

 

Курица

Зерно

=- Человек, лиса

Курица

Зерно

 

Человек, лиса, курица

Зерно

-=  Человек, курица

Лиса

Человек, курица, зерно

 

Лиса

Курица

=-  Человек, зерно

Лиса

Курица

 

Человек, лиса, зерно

Человек, курица

- = Человек

Лиса,  зерно

 

= -Человек, курица

Лиса, зерно

 

 

Человек, лиса, курица, зерно

  1. Три миссионера и  три  каннибала  должны  пересечь  реку, используя  лодку, рассчитанную  на  2  человек.  Если  на  любом  берегу  количество  каннибалов  превысит  количество  миссионеров, миссионеры  будут  съедены.  Как  каждый  миссионер может  безопасно  переправиться  на  противоположный  берег?
  2. Двое мужчин  и два  мальчика  должны  пересечь  реку  в  лодке, вмещающей  одного  мужчину  или  двух  мальчиков. Как  они это  сделают?

                                     Незавершённые суммы

  1. Каждый символ  представляет  отдельную  цифру:

S  E  N  D

+  M O  R  E__

M  O  N E Y

Ответ:  9567  +1085 =10652

  1. Этот пример  использует  все  цифры:
  • 8  *

+    *  *  4

*    *   * *   Ответ:  289 +764  =1053.

 

 

 

свернуть

БРЭЙН – РЫНГ НА ЎРОКАХ АБАГУЛЬНЕННЯ ВЕДАЎ "Разнастайнасць раслін і жывёл на Зямлі”

                   БРЭЙН – РЫНГ   НА   ЎРОКАХ  АБАГУЛЬНЕННЯ   ВЕДАЎ

Урок па раздзелу  “Разнастайнасць  раслін  і  жывёл  на  Зямлі”  (курс “Чалавек і свет”)

Для  правядзення  гульні  клас  дзеліцца на  дзве  каманды, удзельнікі  якіх  выбіраюць  капітанаў, падбіраюць  назвы  каманд  і  эмблемы  для  іх.

Мэты:  даць  дзецям  магчымасць  праяыіць  свае  веды, уменне  хутка і правільна  адказваць  на  пытанні;  развіваць  пазнавальную  актыўнасць  школьнікаў.

   1 гейм  “Хто  больш?”  Вучні  ў  хуткім  тэмпе  адказваюць  на  пытанні, якія  патрабуюць  адназначных  адказаў  “так”  ці  “не”.  Гейм  выйграе  каманда, у актыве  якой  будзе  большая  колькасць  правільных  адказаў  на  пытанні.

Пытанні  для  першай  каманды.

  1. У Арктыцы  халадней, чым  у тундры? (Так.)
  2. Кедр – хваёвае дрэва?  (Так.)
  3. Стэп размяшчаецца  паміж  тундрай  і пустыняй? (Не.)
  4. У стэпе  сонца  ўзнімаецца  вышэй, чым у лясной  зоне? (Так.)
  5. У маржа  ёсць  іклы? (Так.)
  6. У зоне  лясоў  глебы  багатыя  на  перагной? (Не.)
  7. Цюльпаны, півоні, касачы растуць у  стэпах? (Так.)
  8. У пустыні  ўсё лета  можа  не  быць  дажджу. (Так.)
  9. Лемінгі водзяцца  ў  стэпах? (Не.)

Пытанні  для  другой  каманды.

  1. Лістоўніца – ліставое дрэва? (Не.)
  2. У тайзе  цяплей, чым  у тундры? (Так.)
  3. Стэп размешчаны  паміж  зонай  лясоў  і  пустыняй? (Так.)
  4. У пустыні  сонца  ўзнімаецца  вышэй, чым  у стэпе? (Так.)
  5. У цюленя  ёсць  іклы? (Не.)
  6. На апрацаваных  чарназёмных  глебах  стэпаў  добра  растуць  садавіна  і  агародніна? (Так.)
  7. У тайзе  растуць  бярозы, ліпы, дубы, клёны? (Так.)
  8. Ядам кобры лечаць  многія  захворванні? (Так.)

2 гейм “Замарочкі  з  бочкі.”

Паперкі,  на  якіх  напісаны  пытанні  знаходзяцца  ў  бочачцы. Капітаны  каманд  па  чарзе  дастаюць  паперкі,  зачытваюць  пытанні.

 

 

   Пытанні.

  1. У якім парадку  размяшчаюцца  прыродныя зоны? (Ледзяная  зона, тундра, зона  лясоў, стэпы, пустыні.)
  2. Як называецца  месца  ў  пустыні, дзе  ёсць  урадлівыя  глебы  і  вада? (Аазіс.)
  3. Як называецца  прастора  Паўночнага  Ледавітага  акіяна  разам  з  морамі  і  астравамі?  (Арктыка.)
  4. На якім востраве  Арктыкі  створаны  запаведнік, дзе  праводзяцца  работы  па  павелічэнню  і  захаванню  колькасці  рэдкіх  жывёл? (На  востраве  урангеля.)
  5. Якое дрэва  называюць  хлебным? (Кедр.)
  6. На Чарнаморскім  узбярэжжы  Каўказа  расце  некалькі  відаў  гэтага  дрэва:  грузінскі, буйнаплодны, скальны. Як  называецца  дрэва? (Дуб.)

3  міні  - гейм  “Ты – мне, я табе.”

Каманды адказваюць  на  пытанні, якія  загадзя  падрыхтавалі  адна  для  адной.

Пытанні  для  першай  каманды.

  1. Якую прыгожую  і  грацыёзную  жывёлу  ад  драпежнікаў  ратуе  хуткі  бег? (Антылопу джэйран.)
  2. Гэта дрэва  расце  ў Сухумскім  батанічным  садзе. Да  яго  нельга  дакранацца, бо яно ядавітае  і пагражае  сур’ ёзным  апёкам, але  з соку  расліны  атрымліваюць  выдатны  лак. Якое  гэта  дрэва? (Лекавае.)

Пытанні  для  другой каманды.

  1. Каго называюць жывымі  фільтрамі  Чорнага  мора? (Медуз.)
  2. Як называецца  дрэва  з  попельна – шэрым  гладкім ствалом і авальнымі  лістамі, плод якога  нагадвае  моцна  павялічанае  зерне  грэчкі? (Бук.)

4 гейм  “Цёмны  конік.”

Пытанні  ўдзельнікам  гульні  гульні  задае  спецыяльна  падрыхтаваны  вучань  старшага  класа. Адказвае  той, хто  першы  падніме  руку.

Пытанні.

  1. Гэтыя жывёлы  лесу  хуткія  і  спрытныя, хоць  і выглядаюць  даволі  нязграбнымі.

Самцы  маюць  галінастыя  рогі. Хто  гэта? (Ласі.)

  1. У тайзе  жыве  вялізная  паласатая  кошка. Моцны, з мяккай, нячутнай  хадою  звер  можа  справіцца  з  любой  жывёлай. Хто гэта? (Тыгр.)
  2. Гэты звярок  добра  прыстасаваўся  да  навакольгнага  асяроддзя  тундры. Зімою  яго шуба  становіцца  белай і ззліваецца  са  снегам, што дае звярку магчымасць хавацца  ад  ворагаў  і непрыкметна  падкрадвацца  да  здабычы. Хто гэта? (Пясец.)
  3. У гэтых  жывёл  тундры  вельмі  густая  поўсць  і  шырокія капыты, якія  дазваляюць  ім  не  правальваючыся  рухацца  па снезе і адкопваць  з – пад  яго  корм. Самы  страшны  вораг  жывёл – воўк.  Хто яны? (Паўночныя  алені.)

5  гейм  “Гонка  за  лідэрам”.

Пытанні  і адказы  на іх  павінны  гучаць  у  даволі  хуткім  тэмпе. Перамагае  каманда, якая  правільна  адкажа  на  большую  колькасць  пытанняў.

Пытанні  для  першай  каманды.

  1. Якая прыродная зона  самая  вялікая? (Зона  лясоў.)
  2. Як называецца  прыродная  з’ява, што складаецца  з  рознакаляровых  промняў  дзіўнай  прыгажосці? (Палярнае  ззянне.)
  3. Сонца зусім  не  хаваецца  за  гарызонт – гэта?.. (Палярны  дзень.)
  4. Карэннае насельніцтва  тундры – гэта?.. (Немцы, чукчы.)
  5. У якой птушкі  лапкі зімой  пакрываюцца  мяккім  пухам і дробнымі  пёркамі? (У  белай  курапаткі.)
  6. Як называюцца  лясы, дзе  растуць  хваёвыя і  ліставыя  дрэвы. (Змешаныя.)
  7. Які звярок  лічыцца  самым  дбайным  нарыхтоўшчыкам  правізіі  на  зіму? (Таёжны  бурундук.)
  8. Якое хваёвае  дрэва  кожны  год  скідвае  свій  зялёны  ўбор? (Лістоўніца.)
  9. Як называецца  ўрадлівая  стэпавая  глеба? (Чарназём.)
  10. Які  вы  ведаеце  запаведнік  зоны  стэпаў? (Асканія – Нова.)
  11. У  якой  зоне  выяўлены  залежы  каменнага  вугалю, газу, жалезнай  руды? (У  стэпе.)
  12. Якую  жывелу  пустыні  выкарыстоўваюць  у  якасці грузавога  транспарту? (Вярблюда.)
  13. Якое  невялікае  скрыўленае  дрэўца  пустыні  можа  пераносіць  моцную  засуху? (Саксаул.)

Пытанні  для  другой  каманды.

  1. Якая зона  на  Зямлі  самая  паўночная?
  2. Цемра і днём, і ноччу – гэта? (Палярная ноч.)
  3. Які асноўны  занятак  насельніцтва  тундры? (Аленегадоўля.)
  4. Як называюцца  маленькія  грызуны, падобныя  да  мышэй ? (Лемінгі.)
  5. Як называецца  зона  хваёвых  лясоў? (Тайга.)
  6. Каго называюц  ляснымі  інжынерамі? (Баброў.)
  7. Якая птушка  жыве  ў  хваёвых  лясах  і  вельмі  любіць  кедравыя  арэшкі? (Кедраўка.)
  8. Доўгія шыпулькі  якога  дрэва  сабраны  ў  густыя  цёмна – зялёныя  пучкі  па 4 – 5 штук? (Кедру.)
  9. Якую птушку  называюць  стэпавым  веліканам? (Драфу.)
  10. У  якой  расліны  сцябло  роўна  20 – 25  сантыметрам, а  корань  дасягае  20 – 25  метраў?  (У вярблюджай  калючкі.)
  11. Якую  буйную  яшчарку  людзі  называюць  пустынным  кракадзілам? (Шэрага  варана.)
  12. На якім  кусце  растуць  каробачкі  з  ватай? (На  бавоўніку.)

 

свернуть

Карэкцыйныя заняткі па беларускай мове ў 1 класе "Гук [ T ] і літара Т"

Карэкцыйныя заняткі  па беларускай мове ў 1 класе

Настаўнік: Пушыла Таццяна Міхайлаўна

Тэма:  Гук [ T ] і літара  Т.

Мэта:  пазнаёміць з гукам  [ T ] і літарай Т, вучыць выдзяляць гэты гук у словах, развіваць фанематычны слых, пашырыць слоўнік дзяцей, фарміраваць увагу і лагічнае мысленне.

Абсталяванне: цацкі  (кот, сабака, прадметныя малюнкі, каса літар, палачкі, карткі.

                                               Ход заняткаў

  1. Арганізацыйны момант. Псіхагімнастыка.

-Уявіце, - прапануе настаўнік дзецям, - шчаня, якое мокне пад дажджом. А цяпер уявіце вінаватага ката, якое пакарала гаспадыня. Паспрабуйце паказаць, як панура ідуць яны па вуліцы, які сумны ў іх выгляд. А цяпер усміхніцеся, ваша ўсмешка падыме ім настрой.

  1. Знаёмства з новым матэрыялам.

(Выстаўляюцца цацкі: кот і сабака.)

-Гэта сабака Тузік, а гэта кот Варкот. Які аднолькавы гук чуецца ў мянушках нашых герояў? (Гук [ T ]. Сёння мы разам з Тузікам Варкотам будзем знаёміцца з гукам [ T ] і літарай Т.

  1. Характарыстыка гука [ T ].

Настаўнік  прапануе дзецям загадку.

                        У грудзях гарыць агонь,

                        А бяжыць, нібыта конь.

                        Без аброці, без дугі

                        Цягне ў полі ён плугі. (Трактар.)

-З якога гука пачынаецца слова – адгадка? Правільна, з гука [ T ]. Што робіць язык, калі мы вымаўляем гук  [ T ]? (Прыціскаецца да верхніх зубоў.) Паспрабуем праспяваць гук [ T ]. (Ён не спяваецца). Пакладзіце далонь на горла і вымавіце гук [ T ]. Галасок спіць ці спявае? (Спіць.)  Гук [ T ] зычны, цвёрды, глухі.

  1. Моўная зарадка.

Та – то – ту – ты,  ту – то – ты – та,

Ат – от - ут – ыт , ут – ыт – ат –от.

  1. Гульнёвае практыкаванне “Злаві гук”.

Настаўнік вымаўляе словы. Дзеці, пачуўшы ў іх гук [ T ], пляскаюць у далоні.

            Выкарыстоўваюцца словы: кот, сон, клён, капуста, хата, дом, кіт, воўк, стол, казка, рот, вада, тэлевізар, рака, трава.

  1. Фізкультхвілінка.

                        Топалі ды топалі,

                        Да таполі датопалі

                        Да таполі датопалі,

                        Ды ногі ўсе адтопалі.

Выконваюцца рухі, якія прапануе настаўнік.

  1. Вызначэнне месца гука [ T ] у словах.

На сталах у дзяцей ляжаць прадметныя малюнкі.

-Дзе мы чуем  гук  [ T ] у слове Тузік?  (У пачатку слова.) У слове  Варкот?  ( у канцы слова.)

Работа ў групах: вучні, якія сядзяць на першым радзе, дапамагаюць Тузіку знайсці малюнкі, у назвах якіх гук [ T ] стаіць у пачатку слова; дзеці, якія сядзяць на другім радзе, шукаюць малюнкі для Варкота, г. зн. Малюнкі, у назвах якіх гук [ T ] знаходзіцца ў канцы слова.

  1. Знаёмства з літарай Т.

Настаўнік паказвае літару Т. Вучні выкладваюць яе з палачак, затым малююць у паветры, далей друкуюць літару ў сшытках. З дапамогай касы літар дзеці складаюць склады з літарай Т.

  1. Зрокавая гімнастыка.
  2. Гульнёвае практыкаванне “Літара згубілася”.

Н а дошцы надрукаваны словы з прапушчанымі літарамі. Выкліканыя да дошкі вучні ўстаўляюць іх.

            Выкарыстоўваюцца словы: ..ата, ко.., ку..ок, ..анк, бо..ы, самалё.., раке..а, ..алерка, вер..алёт.

  1. Работа над сказам.

Выконваецца гульнёвае практыкаванне  “Словы  рассыпаліся”. Кожны вучань атрымлівае картку з асобнымі словамі. З іх трэба скласці сказ.

  1. Падвядзенне вынікаў.

Настаўнік  пытаецца:

-Пра што даведаліся на занятках? Назавіце словы, у якіх ёсць гук [ T ].

У заключэнне адзначаюцца дзеці, якія актыўна працавалі на занятках.

свернуть

Заняткі па матэматыцы ў 1 класе “Лікавы рад у межах 10.” “Геаметрычная фігура прамавугольнік”

              Заняткі  па  матэматыцы  ў  1  класе

Настаўнік : Пушыла Таццяна Міхайлаўна

Тэмы:   “Лікавы рад у межах  10.”  “Геаметрычная  фігура прамавугольнік”

Мэты:  забяспечваць  сацыяльную адаптацыю вучняў; развіваць уменні суадносіць лічбы і лікі; фарміраваць навыкі паслядоўнага лічэння ад 1 да 10 у прамым і адваротным парадку; развіваць практычныя навыкі лічэння прадметаў і вызначаць парадкавы  нумар кожнага прадмета пры зададзеным парадку лічэння;  карэгіраваць прасторавыя ўяўленні, дробную маторыку; развіваць лагічнае мысленне, зрокавае і слыхавое ўспрыманні; выхоўваць актыўнасць і самастойнасць вучняў на ўроку.

            Абсталяванне:  мадэль  цягніка з 10 вагончыкамі, прадметныя малюнкі (выявы дзікіх і свойскіх жывёл, іх хатак), словы-карткі “Мінск”, “Любань”, наборы лічбаў, геаметрычных фігур.

                                               Ход  урока

  1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік паказвае дзецям мадэль цягніка і пытаецца:

  • Што гэта?

Вучні разглядаюць цягнік, называюць яго, падлічваюць колькасць вагончыкаў.

  • Дапусцім, што наш цягнік накіроўваецца ў горад Мінск.

Дзеці разам з настаўнікам вызначаюць, якую назву будзе мець цягнік у гэтым выпадку, і прымацоўваюць на вагончыкі словы-карткі  “Ивацэвічы – Мінск”.

  • Пакуль машыніст рыхтуе цягнік да падарожжа, давайце прыгадаем, якіх жывёл мы ведаем, якіх можам убачыць на сваім шляху. Далей вучні разглядаюць па пяць малюнкаў з выявамі дзікіх і свойскіх жывёл, падлічваюць, колькі якіх, параўноўваюць, знаходзяць колькасць усіх жывёл разам.
  • Наш цягнік нарэшце адпраўляецца. Але ведайце, што станцыі на маршруце вучэбныя і нас чакае шэраг заданняў. Будзьце ўважлівыя!
  1. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу.

Першая станцыя:  “Лясны горад”.

Праводзіцца гульня  “Хто дзе жыве”. Дзецям трэба вызначыць, дзе чыя хатка. Разглядаюцца малюнкі. На дошцы вывешваецца плакат – трэба злучыць стрэлкамі назву жывёлы з адпаведным домікам.

Сабака                                 Бярлога

Мядзведзь                         Дупло

Ліса                                       Нара

Свойскія птушкі                Будка

Вавёрка                               Птушнік

З дапамогай малюнкаў дзеці адказваюць на пытанні:

  • Колькі ўсяго жывёл? Назавіце іх.
  • Якіх жывёл вы бачылі на самой справе?
  • Назавіце, хто дзе жыве.
  • Пералічыце хаткі. Хто жыве ў першай хатцы? У другой? У трэцяй?
  • Дзе якія хаткі знаходзяцца?
  • Колькі ўсяго малюнкаў?
  • Якіх жывёл мы можам убачыць праз вокны вагончыка?
  • Якіх жывёл можна узяць з сабой у падарожжа?

        Другая станцыя: “Фізкультурная”.

Настаўнік чытае жартоўны верш, вучні, стоячы каля парт, робяць адпаведныя зместу тэксту нескладаныя практыкаванні.

                    Па бары ідзе мядзведзь.

                    Ён варушыцца ледзь – ледзь.

                    З куста ягады зрывае

                    Ды у рот сабе кідае.

                    Ўлева, ўправа паглядзіць,

                    Надзвюх лапах пастаіць,

                    Галавою паківае

                    І вачамі паміргае.

                    А каму ён так міргае –

                    Гэтага ніхто не знае.

  1. Новы матэрыял.

Трэцяя станцыя:  “Будаўнічая”. Дзеці разглядаюць геаметрычныя фігуры, называюць іх, шукаюць прадметы ў класе, якія нагадваюць геаметрычныя формы. Асобная ўвага ўдзяляецца новай фігуры – прамавугольніку.

            Потым першакласнікі “будуюць” домік – хатку для лялькі, малююць яго ў сшытку.

            Настаўнік разглядае малюнкі, задае пытанні:

  • З якіх фігур “пабудавалі” домік? Назавіце іх.
  • Колькі выкарысталі кругоў? Колькі трохвугольнікаў? Прамавугольнікаў?
  • Якіх фігур выкарысталі больш?
  • Адгадайце загадку:

                    Забурчаў жывы замок,

                    Упоперак ля хаты лёг:

                    Дзверы добра я вартую –

                    Ў дом чужога не пушчу я.

                                                       (Сабака.)

  • Так, гэта сабака. А дзе ён жыве? “Пабудуйце “ будку для сабакі, які вартуе хатку лялькі.

     Дзеці малююць яшчэ адзін домік, маленькі, і зноў адказваюць на пытанні настаўніка:

  • З якіх фігур “пабудавалі” будку? Назавіце іх.
  • Падлічыце колькасць геаметрычных фігур.
  • Параўнайце абодва домікі.

Чацвёртая станцыя “Разміначная”.

На гэтай станцыі першакласнікам прапануецца размінка для пальчыкаў:

                 Гэты пальчык ў лес пайшоў,

                 Гэты пальчык грыб знайшоў,

                 Гэты пальчык чысціў грыб,

                 Гэты пальчык смажыў грыб,

                 Гэты пальчык – усё паеў,

                 А таму і патаўсцеў.

  1. Замацаванне новага матэрыялу.

Настаўнік арганізуе паўтарэнне паслядоўнага лічэння лікаў у прамым і адваротным парадку, прапануе дзецям апісаць прамавугольнік і назваць яго ўласцівасці.

     Пятая станцыя:  “Фатаграфічная”.

Вучні працуюць у сшытках – абводзяць лічбы і геаметрычныя фігуры па контурах, размалёўваюць домікі (хатку для лялькі і будку для сабакі) алоўкамі – “робяць” каляровыя фотакарткі.

     Шостая станцыя “Канцавая”.

Цягнік прыбывае на кацавы пункт свайго маршруту, у горад Мінск. Настаўнік размаўляе з вучнямі:

  • Колькі вагонаў выехала з Івацэвіч?
  • Колькі вагонаў прыбыло ў Мінск?
  • Колькі станцый праехаў цягнік?
  • З якімі жывёламі мы пазнаёміліся на станцыі “Лясны горад? Падлічыце (на картках), коькі іх было.
  • Запішыце ў сшыткі паслядоўныя нумары вагонаў, калі яны нумаруюцца “з галавы” і “з хваста”.
  1. Падвядзенне вынікаў.

Вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі аб падарожжы, расказваюць якія заданні былі цяжкімі.

 

свернуть

Урок пазакласнага чытання ў 4 класе "Падарожжа па краіне беларусаў"

Мэты: абагульніць веды вучняў па кнізе В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”;

             развіваць памяць, маўленне, творчыя здольнасці дзяцей; выпрацоўваць уменне аналізаваць тэкст; фарміраваць уменне працаваць у групе; вучыць правільна ацэньваць узровень уласных вучэбных дасягненняў;

             выхоўваць патрыятызм, пачуццё гонару за сваю Радзіму.

 

Тып урока: урок – прэзентацыя

 

Абсталяванне:  партрэт Віталя Вольскага; карта Беларусі; фотаздымкі найбольш вядомых мясцін Мінска; фотаздымкі беларускіх гарадоў, аб якіх ідзе гаворка ў кнізе.

 

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

     - Дзеці, давайце возьмемся за рукі і ўтворым адзін вялікі круг. Ці зможам мы зрабіць гэта паасобку? Значыць, калі мы разам, мы многае можам.

    - Закрыйце вочы. Што вы адчуваеце, калі трымаеце адно аднаго за рукі?

    - А я адчуваю радасць ад таго, што ў гэту хвіліну мы ўсе сталі крыху бліжэй, бо кожны з нас падзяліўся з іншым часцінкай свайго цяпла, цяпла свайго сэрца. Адпусціце рукі і падарыце ўсім сваю ўсмешку, няхай яна ў час урока радуе і сагравае нас і нашых гасцей.

 

 ІІ.  Уступная гутарка  

  • Я хачу пачаць наш урок радкамі з верша В. Жуковіча “Родны кут”:

                                    Між лясамі ды азёрамі  -

                                    васільковыя палі…

                                    Я не ведаю, не ведаю

                                    прыгажэйшае зямлі!

  • Якая прыгожая наша краіна – Беларусь ! Векавыя пушчы, зялёныя лугі, блакітныя стужкі рэк і рачулак, люстэркавая гладзь азёр…

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш.

У гэтым нам дапамагаюць кнігі, фільмы, экскурсіі.

 

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока

  • Сёння мы з вамі рушым у чароўнае падарожжа па нашай любімай Беларусі. Экскурсаводам у ім будзе Віталь Вольскі — аўтар прачытанай вамі кнігі "Падарожжа па краіне беларусаў". Успомніце творы Віталя Вольскага, якія вы ўжо чыталі ў папярэдніх класах. (Адказы вучняў)

    Раней вы знаёміліся з невялікімі апавяданнямі Віталя Фрыдрыхавіча, а да сённяшняга ўрока прачыталі цэлую кнігу ды яшчэ падрыхтавалі цікавыя выступленні-прэзентацыі па асобных яе раздзелах.

  • Як называецца першая частка твора? ("Палёт скрозъ стагоддзі")
  • Як вы разумееце гэтую назву? (Адказы вучняў.)
  • Зачытайце, як назву тлумачыць аўтар. ("Але ж нам трэба перш за ўсё дабрацца да найбольш далёкой ад сучасных дзён эпохі. Падарожжа наша вялікае — на тысячы год. І ляцець павольна, і спыняцца ў кожным стагоддзі мы не зможам. Хай будуць асноўнымі нашымі прыпынкамі толькі найбольш важныя і цікавыя падзеі ў гісторыі нашага цудоўнага краю")

 

  1. IV. Прэзентацыя кнігі “Падарожжа па краіне беларусаў”

    Першы раздзел твора прадстаўляе група "Экспедыцыя ў мінулае".

 

        Выступленне групы 1

    1-ы вучань. Каб нам было зручна падарожнічаць па мінулым зямлі беларускай, наша група падрыхтавала малюнкі-коміксы, якія мы будзем

суправаджаць чытаннем адпаведных урыўкаў з кнігі Віталя Вольскага. Прапануем усім уважліва сачыць за тэкстам, бо напрыканцы нашага выступлення вы зможаце паўдзельнічаць у невялікім конкурсе.

   (За правільныя адказы групы атрымліваюцъ ба­лы, якія ўлічваюцца пры падвядзенні вынікаў.)

    Малюнак 1. Беларускія краявіды, вялікая колькасць рэк. Малюнак падобны на карту.

    2-і вучань зачытвае першыя 3—4 абзацы з раздзела "Круг над старажытнымі лясамі" (стар. 14).

    Малюнак 2. Зубры на палянцы, маманты спускаюцца да ракі, лес з вялікай колькасцю птушак.

    3-і вучань зачытвае адпаведны тэкст з таго ж раздзела ( стар.15 -17).

    Малюнак 3. Дагістарычны чалавек каля парослай мохам зямлянкі.

    4-ы вучань зачытвае адпаведны тэкст з таго ж раздзела ( стар. 20 -21).

    1-і вучань. А цяпер мы, не спыняючыся, пераносімся адразу праз тысячагоддзі і  аказваемся сярод трох усходнеславянскіх плямён, якія спрадвеку жылі на зямлі беларускай і з якіх склаўся беларускі народ.

    Малюнак 4. На карце Беларусі — тры плямы ў выглядзе паселішчаў плямён.

    2-і вучань. А цяпер абяцаны конкурс. Першае пытанне: якія плямёны насялялі Беларусь, чаму яны так называліся? (Вучні могуць зачытаць адпаведны ўрывак з тэксту.)

    4-ы вучань. Далей прапануем пагартаць каляндар гісторыі разам і назваць асноўныя даты, пра якія напісаў Віталь Вольскі.

 

   (Удзельнікі 1-й — 3-й груп пералічваюць: 1890 год — першы конны транспарт; 1905 год — Расія ахоплена ўсеагульнай палітычнай забастоўкой; 1917 год —у Расіі адбылася Лютаўская рэвалюцыя, якая ахапіла і Беларусь.)

    3-і вучань. На гэтым наша выступленне завер­шана. Дзякуй за ўвагу.

  • Дзякуй вучням першай групы за цікавы аповед. Ці ёсць пытанні да іх? А зараз звернемся да раздзела кнігі, які называецца "Падарожжа па сталіцы". Яго прэзентуе другая група — "Даследчыкі Мінска".

 

    Выступленне групы 2

    1-ы вучань. Прапануем вам заданне пад назвай "Падарожжа па сталіцы". Мы будзем зачытваць урыўкі з другога раздзела твора

В. Вольскага, а вы — адгадваць ключавыя словы. Тэкстам твора карыстацца дазваляецца.

    Заданні:

  1. "Але вось наперадзе — вялікая шыльда з белы­мі літарамі на блакітным фоне..." (Мінск.)
  2. "... — найпрыгажэйшая магістраль беларускай сталіцы. Мінчане назвалі яго Ленінскім". (Праспект)
  3. "Тут ствараюцца нашы кінафільмы. Многія з іх давялося, напэўна, глядзець і вам". (Кінастудыя.)
  4. "...мае свой атамны рэактар, свой вылічальны цэнтр. Нашы вучоныя працуюць над вырашэннем самых важных і складаных пытанняў сучаснай навукі". (Акадэмія.)

 

    Фізкультхвілінка

 

  1. "Адважны патрыёт і не думаў падпарадкавацца няпрошаным гаспадарам. Ён адшукаў у горадзе сваіх даўніх сяброў і таварышаў-камуністаў. Так пачалося стварэнне падпольнай арганізацыі". (Казінец.)
  2. "Яна знаходзіцца на супрацьлеглым баку плошчы. У зале ... устаноўлены першы ў Беларусі канцэртны арган". (Філармонія.)
  3. "Сыходзіць з канвеера трактар з зіхатлівым надпісам "Беларусь". (МТЗ.)
  4. "Новая назва была ёй дадзена пасля таго, як пасярод плошчы быў узведзены помнік-абеліск у памяць воінаў Савецкай Арміі і партызан, якія вызвалілі нашу сталіцу ад фашысцкіх захопнікаў". (Перамогі.)
  5. "Расшыраную і паглыбленую раку апранулі ў бетон і граніт, узвялі набярэжныя, высадзілі навокал маладыя паркі". (Свіслач)

    -  Вось мы праслухалі выступленне яшчэ адной групы. Дзякуй за цікавую прэзентацыю гэтага раздзела. Можа, у групах ёсць пытанні да "Даследчыкаў Мінска" па зместу твора?

 

        Выступленне групы 3.

    1-ы вучань. Сваю групу мы назвалі "Нястомныя вандроўнікі", таму што за час падрыхтоўкі да ўрока на старонках кнігі В. Вольскага мы наведалі мноства беларускіх гарадоў. Зараз прапануем і вам адправіцца ў падарожжа.

    2-і вучань. А зробім мы гэта наступным чынам: перад вамі — шэраг фотаздымкаў з выявамі беларускіх гарадоў. Мы будзем зачытваць урывак з тэксту пра пэўны горад, а ваша задача — гэты горад пазнаць. Гру­па, якая дасць правільны адказ, атрымае фотаздымак.

Вучні 3-й групы зачытваюцъ самыя яскравыя ўрыўкі з раздзела "На прасторах Беларусі", прысвечаныя беларускім гарадам — Брэсту (стар.117-118),  Пінску (стар.133),  Віцебску (стар.166-167),  Полацку (стар.170-171), Гродна (стар.180).

  • Дзякуй групе за выступленне. Якія пытанні да "Нястомных вандроўнікаў" з'явіліся?

 

  1. V. Падвядзенне вынікаў урока

    Падарожжа па краіне беларусаў, на жаль, закончылася. Хто быў нашым экскурсаводам у гэтай вандроўцы? Я хачу выказаць спадзяванне, што мы ненадоўга развітваемся з Віталем Вольскім і яго кнігай "Падарожжа па краіне беларусаў", бо яна нам яшчэ не раз спатрэбіцца пры вывучэнні прадмета "Мая Радзіма — Беларусь". На сённяшнім уроку мы толькі абагульнілі свае ўражанні па прачытанай кнізе. Да новых сустрэч на старонках гэтага твора!

 

  1. VI. Выстаўленне адзнак

   Настаўнік дае ацэнку работы кожнай групы і асобных вучняў.  Вучні выказваюць свае ацэначныя меркаванні наконт сваёй працы на ўроку, наконт працы аднакласнікаў.

 

VII. Дамашняе заданне

    Падрыхтаваць агляд часопіса (на выбар)

    

 

 

Спіс літаратуры

 

  1. Андреев О.А. Техника быстрого чтения / О.А. Андреев,

Л.Н. Хромов. – Мн., 2000.

  1. Беларуская дзіцячая літаратура. Хрэстаматыя. Мн., 2003.
  2. Вольскі В. Падарожжа па краіне беларусаў. Мн., 1986.
  3. Воропаева В.С., Куцанова Т.С. Внеклассное чтение: теорыя и практика // Пачатковае навучанне – 2008 - №4
  4. Жуковіч В. Цудоўная краіна. Мн., 1997.
  5. Кушнир А.М. Информационно – ценностный подход в обучении чтению / А.М. Кушнир. – Благовещенск, 1991.
  6. Літаратурныя партрэты. Беларускія пісьменнікі ў праграме пачатковай школы. Мн., 2003.
  7. Мохначева Г.И. Внеклассное чтение. 3 класс: пособие для учителей начальных классов. Мозырь, 2006 
свернуть

УРОК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў 2 КЛАСЕ "СЛОВЫ – НАЗВЫ ДЗЕЯННЯЎ ПРАДМЕТАЎ"

Мэты:

  1. Адпрацоўваць уменні знаходзіць словы – прадметы, словы - прыметы прадметаў, словы – назвы дзеянняў прадметаў у тэкстах;
  2. Фарміраваць уменне ставіць пытанні да слоў – назваў дзеянняў прадметаў;
  3. Развіваць мову, мысленне, ўяўленне; навыкі граматнага пісьма;
  4. Выхоўваць інтарэс да беларускай мовы.

 

Абсталяванне:

Выява паравозіка, Нязнайка з канвертам(у канверце пытанні), наглядныя дапаможнікі,зорачкі і кружочкі.

Тып урока: урок – падарожжа.

 

Змест урока:

  1. Арганізацыйны пачатак.
  • Сядайце! Прапаную ўсім настроіцца на атмасферу добразычлівасці і ўзаемаразумення, усміхнуцца адзін аднаму і падняць карткі настрою, па якіх будзе бачна з якім настроем вы прыйшлі на ўрок беларускай мовы. Я бачу, што настрой у вас добры. Па гэтаму жадаю вам поспехаў у працы на ўроку!
  1. Праверка дамашняга задання.

Два папярэднія ўрокі мы з вамі знаёміліся з тэмай: “Словы – назвы дзеянняў прадметаў”. - Адкажыце, калі ласка, якія ж словы абазначаюць назвы дзеянняў прадметаў?(якія адказваюць на пытанні што рабіць? што зрабіць?). - Як мы іх падкрэсліваем ў сказах?(двума рысачкамі).

На дом вам было 151 практыкаванне. Усе яго выканалі. Давайце назавём словы, якія патрэбна было падкрэсліць(надзелі, гуляюць, спяць, плыве, ідзе, рэжа). Што яны абазначаюць?

  • Малайцы, добра справіліся з заданнем!
  1. Уступная гутарка.

Сёння у нас, дзеці будзе не зусім звычайны ўрок. Я прапаную вам адправіцца ў падарожжа на гэтым цудоўным паравозіку(выява на дошцы). Адправімся мы з вамі ў краіну Беларускай мовы. Наша падарожжа будзе далёкім і небяспечным, таму вы павінны быць смелымі і кемлівымі.

У падарожжа з намі адпраўляецца добра вам вядомы літаратурны герой – Нязнайка, які хоча многаму у нас навучыцца. Ітак у дарогу!

  1. Падарожжа.

Тэма нашага падарожжа: Словы – назвы дзеянняў прадметаў

Мэты падарожжа: Адпрацоўваць уменні знаходзіць словы – прадметы, словы - прыметы прадметаў, словы – назвы дзеянняў прадметаў у

 

тэкстах; Фарміраваць уменне ставіць пытанні да слоў – назваў дзеянняў прадметаў;

Нам неабходна вывучаць гэту тэму для таго, каб  умець спалучаць словы- дзеянні прадметаў са словамі – прадметамі.

 

- А вось і наш першы прыпынак “Прыгожае пісьмо”.

- Скажаце, калі ласка, для чаго нам патрэбна хвілінка чыстапісання?

- На гэтым прыпынку вам патрэбна прыгожа спісаць дадзеныя злучэнні літар, іх элементаў, словы і сказ.

ххх хах хмх хвх хех

хмары хвалі

Не рабі ліхога і не бойся нікога.

  • Другі наш прыпынак Паўтарэнне”.(слоўнікавая работа)

Перад вамі складаная траса аўтамабільных гонак, а складаная яна тым, што праходзіць праз пункты, дзе запісаны цяжкія словы.

Ваша задача: рухацца па трасе і запісваць правільна словы, устаўляючы прапушчаныя літары.

З канверта Нязнайкі дастаюцца пытанні:

  1. У чым асаблівасці напісання гэтых слоў?(яны слоўнікавыя)
  2. Якім правілам вы карысталіся, каб не памыліцца ў напісанні?(іх напісанне патрэбна запомніць)

- Малайчынкі, добра справіліся з гэтым заданнем, але выпрабаванні толькі пачынаюцца!

 

  • Наступны прыпынак “Злучэнне”

На гэтым прыпынку вам патрэбна будзе злучыць словы па характарыстыцы: 1) прадметы; 2) прызнакі; 3)дзеянні.

Фізкультхвілінка

Раз, два – встали,                         Наклонились столько раз,

Руки вверх подняли,                        Сколько звёздочек у нас.

Похлопали в ладошки,                    Сколько покажу кружков,

Побежали ножки.                              Столько сделайте прыжков.

Стали на носочки,                             Руки в стороны поставим,

Присели, как грибочки.                   Правой левую достанем.

На носочки встанем,                         А потом, наоборот,

Потолок достанем.                            Будет влево поворот.

                                          Опускаем руки вниз

И за парту вновь садись.

Чацвёрты прыпынак Сачыненне”.

  • Вы павінны скласці тэкст па серыі малюнкаў. Паглядзіце ўважліва на малюнкі, падумайце, пра што будзе наша сачыненне.(пра тое, як

 

 

  • хлопчык разбіў кубак і абвінаваціў у гэтым сабачку).
  • Якая назва будзе ў твора ?(“Надзейны сябар”).
  • Давайце дадзім імя хлопчыку і мянушку –сабаку.
  • Складзем сказ па першаму малюнку.(Дзіма гуляў з сабакам і разбіў кубак.).
  • Як вы думаеце, што прыдумаў хлопчык?(Ён сказаў, што кубак разбіў Тузік).
  • Як мама пакарала сабаку?(Мама выгнала сабаку на вуліцу).
  • Ш то вы бачыце на 3 і 4 малюнках?(Тузіку холадна, ён просіцца ў хату).
  • Што ж адбылося на апошнім малюнку? (Дзіма ва ўсім прызнаўся маці).
  • Каб вам даручылі намаляваць яшчэ адзін малюнак, што б вы намалявалі?(Як Дзіма просіць прабачэння ў Тузіка).

Спісванне гэтых сказаў і падкрэсліванне ў іх прадмета і яго дзеяння.

Мы прыбываем на  апошні пяты прыпынак Замацаванне”, які завершыць наша падарожжа.

  • Вам неабходна падабраць патрэбныя словы і запісаць сказы:

 

Бабуля  …………… казку дзецям.

Настаўніца ……………….. новую тэму вучням.

Бацька……………….. з сынам.

Коля ………………. у брата кнігу.

 

  1. Падвядзенне вынікаў урока.

Вось і падайшло да заканчэння наша падарожжа.

Што новага мы адкрылі?

Нязнайка :

Якія словы абазначаюць дзеянні прадметаў?

  • Малайцы! Я думаю, што Нязнайка зараз ужо многае ведае па беларускай мове, а дапамаглі яму ў гэтым вы. І ён за гэта гаворыць вам вялікі дзякуй!
  1. Дамашняе заданне.

Практ. 154 на стар.92

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

АЛОВАК      

 

 

 

 

 

          

ЦВРДЫ

 

СТАДЫН

 

ТАТР

 

СПКТАКЛЬ

 

МТРО

 

ПРСЦЁНАК

 

 

             

 

 

 

         

 

 

                        

МОЦНЫ

                

  •  

 

 

       

 

 

                

 ІСЦІ           

 

ЗМАЙСТРАВАЦЬ          

    

ПРЫБРАЦЬ

свернуть

ТЭМА: "ДЗЕЙНІК І ВЫКАЗНІК ЯК АСНОВА СКАЗА. ВЫЗНАЧЭННЕ АСНОВЫ СКАЗА"

Мэты:

  1. Адпрацоўваць уменні знаходзіць дзейнік і выказнік у кожным сказе;
  2. Фарміраваць уменне ставіць пытанні да слоў;
  3. Садзейнічаць развіццю умення знаходзіць дзейнік і выказнік; мову, мысленне, ўяўленне; навыкі граматнага пісьма;
  4. Выхоўваць інтарэс да беларускай мовы, любоў да сваёй краіны

 

Абсталяванне:

Наглядны матэрыял, Нязнайка з канвертам(у канверце пытанні), зорачкі і кружочкі.

Тып урока: урок – займальнай гульні

 

Змест урока:

  1. Арганізацыйны пачатак.
  • Сядайце! Прапаную ўсім настроіцца на атмасферу добразычлівасці і ўзаемаразумення, усміхнуцца адзін аднаму і падняць карткі настрою, па якіх будзе бачна з якім настроем вы прыйшлі на ўрок беларускай мовы. Я бачу, што настрой у вас добры. Па гэтаму жадаю вам поспехаў у працы на ўроку!
  1. Праверка дамашняга задання.

Тры   папярэднія ўрокі мы з вамі знаёміліся з тэмай: “Аснова сказа:дзейнік і выказнік”.

 - Адкажыце, калі ласка, што ж такое аснова сказа? (Дзейнік і выказнік складаюць аснову сказа).

Дапоўніце, калі ласка сказы: Дзейнік – гэта ( Слова, якое абазначае, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе, і адказвае на пытанні хто? што? );                             Выказнік – гэта( Слова, якое абазначае, што гаворыцца пра дзейнік, і адказвае на пытанні што робіць?што робяць?што рабілі?і гэтак далей)                                                 

 - Як мы падкрэсліваем ў сказах дзейнік і выказнік?(дзейнік – адной, а выказнік - двума рысачкамі).

 

На дом вам было 83 практыкаванне. Усе яго выканалі?

Давайце назавём словы (куды?што?каго?калі?куды?чым?)

  • Малайцы, добра справіліся з заданнем!
  1. Уступная гутарка.

Сёння у нас, дзеці будзе не зусім звычайны ўрок. Я прапаную вам паўдзельнічаць у займальнай гульні.

Гульня будзе адбывацца ў краіне Беларускай мовы. Для таго, каб з поспехам прайсці гэту гульню нам неабходна выканаць цяжкія заданні, з якімі я ўпэўнена вы ўсе справіцеся. Удзельнічаць з намі ў гульні будзе добра вам вядомы літаратурны герой – Нязнайка, які хоча многаму у нас

 

навучыцца. Ітак, у добры шлях!

  1. Гульня.

Тэма нашага гульні: ДЗЕЙНІК І ВЫКАЗНІК ЯК АСНОВА СКАЗА. ВЫЗНАЧЭННЕ АСНОВЫ СКАЗА.

Мэты гульні: 1.Адпрацоўваць уменні знаходзіць дзейнік і выказнік у кожным сказе;2.Фарміраваць уменне ставіць пытанні да слоў

 

Нам неабходна вывучаць гэту тэму для таго, каб  навучыцца самастойна складаць прыгожыя сказы.

 

- А вось і наша першае заданне “А я магу яшчэ лепей”

- Скажаце, калі ласка, для чаго нам патрэбна хвілінка чыстапісання?

-  У гэтым заданні вам патрэбна прыгожа спісаць дадзеныя злучэнні літар, іх элементаў, словы і сказ.

Цц Ца Цг

Цімафееўна Цярэнцій цётка (якое слова лішняе?Чаму?)

Ціхая вада паволі шуміць.

                                                                       --------------

  • Другое наша заданне Слова не варабей….”.(слоўнікавая работа)

Перад вамі складаная траса аўтамабільных гонак, а складаная яна тым, што праходзіць праз пункты, дзе запісаны цяжкія словы.

Ваша задача: рухацца па трасе і запісваць правільна словы, устаўляючы прапушчаныя літары.

З канверта Нязнайкі дастаюцца пытанні:

  1. У чым асаблівасці напісання гэтых слоў?(яны слоўнікавыя)
  2. Якім правілам вы карысталіся, каб не памыліцца ў напісанні?(іх напісанне патрэбна запомніць)

- Малайчынкі, добра справіліся з гэтым заданнем, але выпрабаванні толькі пачынаюцца!

 

  • Наступнае заданне “Злучэнне”

У  гэтым заданні вам неабходна будзе злучыць стрэлкамі  дзейнікі і выказнікі, для таго, каб атрымаліся сказы:

 

Зелянее                                       матылькі

Цвітуць                                       птушкі

Лётаюць                                      трава

Спяваюць                                    кветкі

- Запішыце ў сшытачкі сказы, якія ў нас атрымаліся і падкрэсліце іх.

 

Фізкультхвілінка

Чацвёрты прыпынак “Сачыненне”.

 

 

А зараз …Фізкультхвілінка для вачэй (на камп'ютары):вы павінны вачамі сачыць за прадметамі

 

Чацвёртае заданне Новае ў беларускай арфаграфіі”.

А што такое арфаграфія –(правільнае напісанне слоў). Малайцы! І зараз мы правядзем арфаграфічную хвілінку:

-Вызначце, у якіх словах замест пропуску пішацца літара я:

 

Вас…мнаццаць, дз…вяць, дз…сяты, с…мнаццаць

 

-Вызначце, у якіх словах замест пропуску пішацца літара э:

 

Маян…з, філ…, карат…,  газ…та, галіф…

 

Малайцы, добра справілісь з гэтым заданнем.

 

Наступнае заданне “Праца з матэрыялам падручніка”

Адкрыйце, калі ласка падручнік на старонцы 51, практ.76

Вам  неабходна ў сказах вызначыць аснову. А што такое аснова сказа? (Аснова сказа – гэта дзейнік і выказнік, яны з'яўляюцца галоўнымі членамі сказа.)

  1. Сініцы не лятаюць.
  2. Птушкі трымаюцца
  3. Хмары зацягваюць.
  4. Пачынаецца дождж.
  5. Сініцы перабіраюцца.
  6. Чародка пакідае.
  7. Птушкі перабіраюцца.
  8. Сініцы вандруюць.
  • Скажыце, ці прыгожыя сказы атрымаліся? (не) А чаму? ( таму што яны не папоўнены даданымі членамі).Добра! А што такое даданыя члены – усе словы, акрамя дзейніка і выказніка.

Заданне “Звязны тэкст”

Я даю вам заданні на асобных лістах. Вам неабхожна пераставіць абзацы так, каб атрымаўся звязны тэкст.

(заданні на лістах)

 

 

 

 

 

 

Сяргейка і Каця

 

    Хутка ўжо дзеці весела насіліся па двары адзін за адным. А ўсе цацкі разам ляжалі на лавачцы.

   Сяргейка і Каця жывуць ў адным доме. Дзеці часта гуляюць у адным двары.

   Каця кожны раз выходзіць з новымі цацкамі. Але цацкі ёй хутка надакучваюць. А Сяргейка заўсёды выходзіць на двор са сваім біноклем. Нарэшце аднойчы Каця падышла да Сяргейкі. Дзяўчынка паказала яму свае цацкі. А хлопчык даў ёй свій бінокль.

 

 

І вось нарэшце нам прадстаіць выканаць апошняе заданне Замацаванне ведаў”, якое і  завершыць нашу займальную гульню.

  • Вам неабходна падабраць патрэбныя словы і запісаць сказы:

 

Беларусы ведаюць і ……………..сваю родную мову .

Настаўніца     ……………… прыгожыя кветкі.

Бацька        ……………….. сыну аб адносінах да прыроды.

 

 

  1. Падвядзенне вынікаў урока.

Вось і падайшла да заканчэння наша гульня.

Нязнайка :

-Дык давайце яшчэ раз успомнім, што ж такое дзейнік і выказнік? Аснова сказа? Даданыя члены сказа?

  • Малайцы! Я думаю, што Нязнайка зараз ужо многае ведае па беларускай мове, а дапамаглі яму ў гэтым вы. І ён за гэта гаворыць вам вялікі дзякуй!
  • А я прашу вас адказаць, ці спадабаўся вам наш урок? А што спадабалася болей за ўсё?

6.Выстаўленне адзнак.

Сёння вы ўсе добра папрацавалі на ўроку і за гэта ўсе атрымліваеце станоўчыя адзнакі.

 

 

 

 

          

ПАШТАЛЬН

 

 

СУЗОРЕ

 

КАРЭ……Е

 

БЕЦЦА

 

ДЗВЯТЫ

 

КАМБАН

 

 

 

Сяргейка і Каця

 

    Хутка ўжо дзеці весела насіліся па двары адзін за адным. А ўсе цацкі разам ляжалі на лавачцы.

   Сяргейка і Каця жывуць ў адным доме. Дзеці часта гуляюць у адным двары.

   Каця кожны раз выходзіць з новымі цацкамі. Але цацкі ёй хутка надакучваюць. А Сяргейка заўсёды выходзіць на двор са сваім біноклем. Нарэшце аднойчы Каця падышла да Сяргейкі. Дзяўчынка паказала яму свае цацкі. А хлопчык даў ёй свій бінокль.

 

 

 

Сяргейка і Каця

 

    Хутка ўжо дзеці весела насіліся па двары адзін за адным. А ўсе цацкі разам ляжалі на лавачцы.

   Сяргейка і Каця жывуць ў адным доме. Дзеці часта гуляюць у адным двары.

   Каця кожны раз выходзіць з новымі цацкамі. Але цацкі ёй хутка надакучваюць. А Сяргейка заўсёды выходзіць на двор са сваім біноклем. Нарэшце аднойчы Каця падышла да Сяргейкі. Дзяўчынка паказала яму свае цацкі. А хлопчык даў ёй свій бінокль.

свернуть

Тема урока: «Склонение имён прилагательных в единственном числе»

Тема урока:

«Склонение имён прилагательных в единственном числе»

Цель: Познакомить детей со склонением имён прилагательных.

Задачи:

1) Учить детей определять падеж имён прилагательных, окончания изучаемых падежей, повторить основные категории имен прилагательных.

2) Содействовать развитию интереса к русскому языку; каллиграфическое письмо, память, фантазию, воображение, правильную речь; обогащать словарный запас.

3) Содействовать воспитанию нравственных качеств, уважения в коллективе, дружбы, любви к животным.

Оборудование и реквизиты:

Проектор, компьютер, карточки с названиями падежей, сигнальные карточки, жетоны, индивидуальные задания

Ход урока

  1. Организационное начало (Слайд 1 )

- Приветствие.(Слайд 2 )

В народе говорят, что человек,

Когда он что-то доброе свершает,

То свой земной, свой человечий век

Не менее чем на год продлевает.

А потому, чтоб жизнь не подвела

И чтоб прожить вам более столетья,

Шагайте, люди, избегая зла,

И помните, что добрые дела –

Вернейшая дорога в долголетье.

- Я очень рада, что сегодня нам выпал шанс поработать именно над этой темой, ребята.  Я уверена, что вы покажете себя активными и любознательными. Все правильные ответы я буду поощрять вот такими бонусами, а те карточки, которые на ваших столах, они будут сигнальчиками вашего согласия и вашей готовности.

  1. Минутка чистописания

- А сейчас, ребята, откройте свои тетрадочки и запишите число, классная работа.

- Сегодня, ребята, на минутке чистописания, мы будем писать букву Ее, так как она будет нам встречаться, практически во всех соединениях. В этой цепочке заглавная Е, строчная е чередуются с одной линией с петлёй вверху, затем с двумя линиями, затем стремя такими линиями.

- Запишите цепочку в предложенной последовательности.

__________________________________________________________________

__________________________________________________________________

  1. Постановка цели и задач урока. Эмоциональный настрой.

Загадка:

День и ночь стучит оно,

Словно бы заведено,

Будет плохо, если вдруг,

Прекратится этот стук.

- Правильно – это сердце! (Слайд 3)

- А иногда человеку говорят «У тебя доброе сердце» (Слайд 4)

Что значит доброе сердце?

А каким человеком хочет быть в жизни каждый из вас?

- Молодцы. Я знала, у вас сердце очень доброе!

- Послушайте, пожалуйста, стихотворение и попробуйте сформулировать тему нашего урока:

    - Воскликнул Именительный:

    «Мой именинник, тот,

    Который изумительно

    Науку познаёт!»

    - Того, - сказал Родительный:

    «Я отрицаю, кто

    Не может без родителей

    Надеть себе пальто».

    - Тому, - ответил Дательный,-

    Плохое имя дам,

    Кто не любит старательно

    Уроки делать сам.

 

    - Того, - сказал Винительный, -

    Я буду обвинять,

    Кто книжку вразумительно

    Не может прочитать.

    - С тем, - заявил Творительный,

    Я только лишь в ладу,

    Кто очень уважительно

    Относится к труду.

    - О том, - сказал Предложный,-

    Я предложу рассказ,

    Кто в жизни делать может

    Полезное для нас.

- Так о чём это я? (ответы детей)

- Правильно, молодцы! А  если соединить слова «Падежи» и «Имена прилагательные», что получится? (ответы детей)

Тема нашего сегодняшнего урока звучит так: «Склонение имён прилагательных в единственном числе»

И вот какие задачи мы поставим перед собой на данный урок: (Слайд 5)

    * определение падежей имён прилагательных, окончаний изучаемых падежей;

    * развитие интереса к русскому языку; каллиграфическое письмо, память, фантазию, воображение, правильную речь; обогатим словарный запас;

    *  воспитание нравственных качеств, уважения в коллективе, дружбы, любви к животным.

- Итак, приступим к изучению данной темы!

  1. Теоретическая работа

- На первом этапе урока проверим ваши теоретические знания. Внимательно слушайте вопросы и, подумав, ответьте на них .

 - Так что же такое имя прилагательное? (ответы детей)

Как согласуются имена прилагательные с именами существительными?

Какие категории имеют имена прилагательные?

Хорошо, справились с заданием отлично!

А сейчас сформулируем, что же такое склонение.

( Изменение окончаний имён прилагательных  по падежам)

- Сколько падежей в русском языке? (Слайд 6)

 – У слова есть шесть падежей,

Шесть верных маленьких пажей,

Они проходят чередой,

За слово в бой готов любой!

Вверяют окончаниям,

Судьбу и жизнь свою!

И про своё призвание

На ушко им поют.

- Давайте назовём их с вопросами и со словами - помощниками. (Хором)

Именительный (есть) кто? что?

Родительный (нет) кого? чего?

Дательный (даю) кому? чему?

Винительный (вижу) кого? что?

Творительный (доволен) кем? чем?

Предложный (думаю) о ком? о чём?

5.Физкультминутка (Слайд 7)

6.Практическая работа

- От теории переходим к практике. Сейчас вам будет предложено несколько заданий, которые будут усложняться от этапа к этапу. Работая, будьте внимательны. Чтобы проверить, готовы ли вы к работе, предлагаю устную разминку. Я буду читать стихотворение «Приключение зелёного листа», а вам нужно определить падеж слова – зелёный, и его форм. Ответ показывайте с помощью карточек с падежами. Итак, начали… (Слайд 8)

    Как-то раз с большого клёна

    Оторвался лист зелёный

    И пустился вместе с ветром

    Путешествовать по свету.

    Закружилась голова у зелёного листа.

    Ветер нёс его и нёс,

    Бросил только на мосту.

    В тот же миг весёлый пёс

    Шмыг к – зелёному листу!

    Лапой – хвать зелёный лист…

    Дескать, поиграем.

    Ветер вновь с листом зелёным

    Закружил над старым клёном,

    Но шалун уже устал

    И ко мне в тетрадь упал.

    Я пишу в саду под клёном

    Стих о том листе зелёном.

- Молодцы! Я вижу, вы справились с этим заданием и включились в работу. Усложним её.

1)Работа по картине (Слайд 9)

- Что можете сказать про лес? Какой  он? О снеге? Какой  он?

- Просклоняйте слова и выделите в них окончания - осенний, белый.

2) Составление рассказа по картинке (Слайд 10)

- Ребята, вам даны опорные слова.

    * Морозное утро

    * Тёплый, солнечный день

    * Звенящая тишина

    * Сверкает иней

- Составим небольшой рассказ. Озаглавим текст.

Примерный текст:

         Морозное утро(Слайд 11 )

    Сегодня морозное утро. Стоит тёплый и солнечный день. Мы идём по лесной тропинке. В звенящей тишине сверкает иней.

- Обозначим окончания имён прилагательных.

3) Заданиетест на определение падежной формы существительных

(Слайд 12)

- Ребята, запишите в тетради в строчку числа от 1 до 10. Я буду диктовать словосочетания, которые показаны на экране, а вы под соответствующим номером укажите падеж одной буквой.

  1. Заблудился в лесу;
  2. Перепрыгнул через лужу;
  3. Вышел из ворот;
  4. Побежал по коридору;
  5. Беспокоились о сыне;
  6. Стучали в дверь;
  7. Разрезал ножницами;
  8. Подарила бабушке;
  9. Стучал молотком;
  10. Отвечать у доски.

 

4) Самопроверка (Слайд 13)

1      2       3       4       5       6       7       8       9       10

П     В       Р       Д       П       В       Т       Д       Т       Р

5) Заданиетест на определение падежной формы имён прилагательных (на карточках) (Слайд 14)

Укажите падеж:

I вариант                                                                              II вариант

    * Бродил  по тёмному лесу                            * Пролетала над  густым лесом

    * чудесная погода                                           *шли по узкой тропинке.

    * прячутся под белыми берёзами                  * сидит под могучим дубом

 

        Самопроверка (Работа в парах) (Слайд 15)

- А теперь, проверьте.

I вариант                                                                               II вариант

    (Д.п.)                                                                                       (Т.п.)

    (И.п.)                                                                                       (Д.п.)                                                                                       

(Т.п.)                                                                                             (Т.п.)

 

- Давайте вспомним ещё один момент, который мы с вами не оговаривали особо. Мы знаем, что в русском языке есть шесть падежей, знаем, на какие вопросы отвечают имена прилагательные в каждом падеже. А теперь, ответьте, мне, пожалуйста: в каких падежах прилагательные могут употребляться с предлогами?

-  Во всех, кроме именительного.

- В каком падеже прилагательные никогда не употребляются без предлогов?

 -  В предложном.

- Молодцы! Справились со всеми заданиями! Я очень рада за вас!

7.Подведение итогов урока  (Слайд №16)

Итак, подведём итог урока:

- В чём заключалась цель нашего урока?

- Достигли ли мы этой цели или нет? Объясните.

- Чью работу на уроке хотите отметить?

  1. Подсчёт жетонов. Оценивание.
  2. Домашнее задание (Слайд 17)

С. 17, упр. 26 - Закрепить знания об именах прилагательных и окончаниях падежей.

свернуть