Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

22.02.2021

   З 15.02.2021 па 21.02.2021 г. у нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Тыдзень пачаўся з акцыі "Размаўляй па-беларуску. Вучні з самага ранку віталіся на беларускай мове, размаўлялі. Інфармацыйная прастора школы адпавядала святу.

   На працягу тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы:

   у 11 класе прайшла лексічная гульня "Павуціна". Менавіта лексіка "заўжды гатова аж з цэлым светам гаварыць", а таксама яна гатова раскрыць нам таямніцы слоў і падарыць усе скарбы мовы.

   У 9 класе адбылася конкурсная праграма па прыказках "Прытча, карацейшая за птушыны нос".

   Інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Слабае звяно" - чарговае мерапрыемства для вучняў 10 класа. Удзельнікі гульні мелі магчымасць прадэманстраваць свае веды. Самымі эрудыраванымі паказалі сябе Скарупіч Антон, Паўлоўскі серафім, Калесніковіч Вераніка.

   У  7 класе прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва "Разумнікі і разумніцы". Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сябе паказалі Аляхновіч Аляксандра, Гурко Кірыл, Войцік Ангеліна.

   Вучні 8 класа ўдзельнічалі ў брэйн-рынгу "Цікава пра сінонімы".

   А вучні 3-11 класаў прынялі ўдзел ў рэспубліканскай гульні "Буслік".

   Вучні 5-6 класа прынялі ўдзел у інтэрактыве "Залацінкі народнай мудрасці".

   Актыўны ўдзел вучні прынялі ў выставе малюнках па творах беларускіх пісьменнікаў, пры стварэнні калажаў "Майстры слова аб роднай мове", у аукцыёне "Стравы беларускай кухні".

   Мы спадзяёмся, што матэрыял, які быў выкарыстаны падчас правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, дапаможа дзецям не толькі вывучаць беларускую мову, вучыцца прыгожа гаварыць, паводзіць сябе, але і спасцігаць светапогляд і душу свайго народа, яго гумар, таленавітасць і майстэрства.