Свята для першакласнікаў "Мы школьнікамі сталі"

01.10.2019

   1 кастрычніка ў школе праводзілася свята для першакласнікаў "Мы школьнікамі сталі".

   У гості да дзяцей завіталі казачныя персанажы. Разам з паштальёнам Печкіным і Бабай-Ягой вучні падарожнічалі па Краіне ведаў: праходзілі выпрабаванні, выконвалі заданні, адгадвалі загадкі.

   У канцы свята першакласнікі былі ўзнагароджаны медалямі, атрымалі падарункі і салодкія прызы. //Фотагалерэя//