Конкурс юных мастакоў "Вобразы мілыя роднага краю"

19.09.2020

   2020 год абвешчаны годам малой Радзімы. Таму 19 верасня вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Вобразы мілыя роднага краю".

   Кожны па-рознаму бачыць свой родны куточак, але ўсе малюнкі былі аб'яднаны любоўю да Радзімы.

   За ўдзел у конкурсе ўсе атрымалі ўзнагароды.