Тыдзень роднай мовы

У рамках Тыдня ў школе адбылося шэраг мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай – захаваць і папулярызаваць беларускую мову сярод дзяцей, моладзі і грамадскасці.

Усе мерапрыемствы накіраваны на раскрыццё прыгажосці беларускага слова, багацця і разнастайнасці моўных сродкаў, выхаванне жадання карыстацца беларускай мовай.

Першы дзень Тыдня роднай мовы, 19 верасня, пачаўся з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, якая прадаўжалася на працягу Тыдня. Рабяты спрабавалі падтрымліваць размову на беларускай мове. Гэта было складана, але важна і патрэбна – гэта мова нашых продкаў. Пакуль гучыць наша родная беларуская мова, то жывы і мы як нацыя, як народ.

Былі арганізаваны выставы “Майстры слова Івацэвіччыны”, “Сэрцам роднага слова краніся”, “У храме слова Я.Купалы і Я. Коласа”, “Скарбонка гістарычнай памяці”, “Чытаем Максіма Танка разам”.

Выстава “Майстры слова Івацэвіччыны” пазнаёміла вучняў з выдатнымі людзьмі Івацэвіцкага краю. Вучні  даведаліся, што на Івацэвіччыне шмат паэтаў і пісьменнікаў. Яны з ахвотнасцю чыталі зборнікі вершаў і апавяданняў нашых пісьменнікаў-землякоў.

Рабяты, пры стварэнні калажаў “Майстры слова пра мову”, знайшлі шмат выказванняў аб роднай мове нашых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У іх выказваннях гучыць любоў да роднай мовы, захапленне, павага…

У 3 класе прайшло літаратурнае падарожжа “Мелодыі і напевы роднай мовы”. Вучні ўспаміналі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, іх творы.

Навучэнцы 5-8 класаў стваралі воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

У другі дзень, 20 верасня, з вучнямі пачатковых класаў быў праведзены марафон “Мова родная – мова модная”. Рабяты выконвалі беларускія народныя песні, інсцэніравалі ўрыўкі. Спявалі з захапленнем, яскрава і весела.

У 2 класе прайшоў “Конкурс знаўцаў роднай мовы”. Дзякуючы мерапрыемству, вучні замацавалі і пашырылі веды аб беларускіх народных прыказках, гульнях, святах, песнях, узбагацілі свой слоўнікавы запас.

Рабяты наведалі школьны краязнаўчы музей пад дэвізам “Аб родным краі роднай мовай”, дзе пачулі шмат цікавага пра сваю вёску, землякоў, убачылі прадметы хатняга ўжытку, якімі карысталіся раней. І ўсё гэта гучала на беларускай мове. Непаўторнасць і своеасаблівасць музея зноў захапіла дзяцей. Было шмат пытанняў, а колькі жадання дакрануцца да ўсяго, а лепш – патрымаць. Менавіта такія экскурсіі выклікаюць цікавасць у вучняў да пазнання сваёй гісторыі.

21 вернасня прайшоў конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”. У сваіх працах вучні выказалі любоў да роднай зямлі, Радзімы, да свайго роднага куточка. Сярод вучняў вызначыліся пераможцы: Максім Бінкевіч 6 клас, Войцік Ангеліна 9 клас, Скарупіч Яраслаў 9 клас.

У 8 класе прайшоў брэйн-рынг “Цікава пра сінонімы”. Вучні выконвалі розныя заданні звязаныя з сінонімамі.

У 6 класе прайшла інтэрактыўная віктарына “Залацінкі народнай мудрасці”. Вучні ўспаміналі прыказкі, фразеалагізмы, загадкі, песні, казкі, народня павер’і, прыродныя прыкметы.

         22 верасня  бібліятэкар Вялікагацкай сельскай бібліятэкі  арганізавала паэтычны флэшмоб “Чытаем вершы роднай мовы”. Дзеці з радасцю чыталі палюбіўшыяся вершы на сцэне актавай залы. А потым у бібліятэцы складалі пазлы, каб прачытаць вядомыя вершы беларускіх паэтаў.

Актыўны ўдзел прынялі вучні ў выставе дзіцячай творчасці “Пад небам сінім” прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа. Дзеці малявалі малюнкі на свае любімыя творы Я. Купалы і Я. Коласа.

Вучні 9 класа гулялі ў лексічную гульню “Павуціна”. Успомнілі лексіку беларускай мовы: да запазычаных слоў падбіралі беларускія словы, мнагазначныя словы адрознівалі ад амонімаў,  падбіралі сінонімы, антонімы, словы з пераносным значэннем…

І апошні дзень Тыдня роднай мовы завяршыўся конкурсам “Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Мэтай мерапрыемства з’яўляецца папулярызацыя страў беларускай кухні.

Вучні разам з бацькамі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе і прэзентавалі нацыянальныя стравы: дранікі, клёцкі, мачанка, калдуны, бульбяная бабка, хатняя каўбаса, кулага і інш.

Завяршыўся Тыдзень роднай мовы экскурсіяй вучняў 6-9 класаў у краязнаўчы музей Веніяміна Мікалаевіча Бычкоўскага ў вёсцы Бабровічы, дзе яны пазнаёміліся з бытам сялян беларускага Палесся, аб іх традыцыях і культуры. Дзеці маглі патрымаць у руках прадметы, якімі карысталіся сяляне ў той час: лапці, драўляны цыркуль, рыбалоўныя сеці з паплаўкамі з бяросты і іншыя прадметы.

Наведалі Часоўню-Помнік у гонар Святой вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў гонар бязвінна ўбітых жыхароў вёскі Бабровічы, Вяда, Тупічыцы, Красніца. Пазнаёміліся з Цар-дубам, якому 600 гадоў. А затым пабывалі на экалагічнай сцежцы “Надліўская града”, дзе даведаліся аб жывёлах, птушках і раслінах, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, аб розных відах беларускіх балот.

План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

п/п

Назва мерапрыемства

Дата правядзення

Клас

 Адказны за правядзенне

1.

Рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства

16.09.2022

8-11

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.

Багацце беларускай мовы

Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, i твор гэты - мова” (Алесь Разанаў)

2.

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

На працягу тыдня

1-11

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.;

настаўнікі пачатковых класаў, класныя кіраўнікі

3.

Калаж “Майстры слова пра мову”

На працягу тыдня

5-11

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.,класныя кіраўнікі

4.

Стварэнне воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”

19.09.2022

5-8

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.

5.

Выстава “Сэрцам роднага слова краніся”

На працягу тыдня

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.

6.

Літаратурнае падарожжа “Мелодыі і напевы роднай мовы”

19.09.2022

3

Настаўнік пачатковых класаў Чахоўская Ю.П.

7.

Выстава “Майстры слова Івацэвіччыны”

На працягу тыдня

5-11

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.

8.

Выстава “У храме слова Я.Купалы і Я.Коласа” , прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы i Я. Коласа

На працягу тыдня

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.

Родная мова у культуры i мастацтве

“Культура нацыі без культуры роднай мовы - нонсэнс, бяссэнсіца” (Ніл Гілевіч)

1.

Гульня “Размаўляем па-беларуску”

20.09.2022

2

Настаўнік пачатковых класаў Роік А.С.

2.

Правядзенне экскурсіі у школьным музеі “Аб родным кpai роднай мовай”

20.09.2022

5-11

 

3.

Марафон “Мова родная - мова модная” (выкананне беларусюх песень)

20.09.2022

1-11

Музычны кіраўнік

 Муха М.Р.

За што я люблю родную зямлю

“Я нарадзіўся ў Беларусі i так, як маці гавару” (С.Грахоўскі)

1.

Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”

21.09.2022

5-11

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.

2.

Брэйн-рынг “Цікава пра сінонімы”

21.09.2022

8

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.

3.

Інтэрактыў “Залацінкі народнай мудрасці”

21.09.2022

6

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.

Літаратура як люстэрка мовы

“Родная мова - бестэрміновы пашпарт пісьменніка” (Янка Сіпакоў)

1.

Паэтычны флэш-моб  “Чытаем вершы  роднай мовы”

22.09.2022

1-11

Бібліятэкар Пушыла Н.І.

2.

Лексічная гульня “Павуціна”

22.09.2022

9

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.

3.

Выстава дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы i Я. Коласа

22.09.2022

1-11

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.;

настаўнікі пачатковых класаў

4.

Выстава кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”

22.09.2022

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.

5.

Літаратурная гасцінная “Час чытаць кнігі роднай краіны”

22.09.2022

1-11

Бібліятэкар Пушыла Н.І.

Родная мова - мова навукі

“Мова - гэта ключ да дзвярэй у свет...” (В. Каваленка)

1.

Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”

23.09.2022

1-11

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.;

настаўнікі пачатковых класаў, класныя кіраўнікі

2.

Гульня-конкурс “Знаўцы беларускай мовы”

23.09.2022

7

Настаўнік Галоўчык Н.Э.

3.

Гутарка “Беларуская мова – сродак зносін паміж людзьмі”

23.09.2022

1

Настаўнік пачатковых класаў Пушыла Т.М.

4

Старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”

23.09.2022

1-11

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Карпава Л.М.;

настаўнікі пачатковых класаў

свернуть

Флэшмоб “Чытаем вершы роднай мовы”

22.09.2022

   У рамках Тыдня роднай мовы, які праходзіць у ДУА “Вялікагацкая СШ”, 22 верасня бібліятэкар Вялікагацкай с/б арганізавала паэтычны флэшмоб “Чытаем вершы роднай мовы”. Дзеці з радасцю чыталі палюбіўшыяся вершы на сцэне актавай залы. А потым у бібліятэцы складалі пазлы, каб прачытаць вядомыя вершы беларускіх паэтаў.

свернуть