Гульня-падарожжа "Скарбы роднага краю"

30.03.2024

На бярозе - белы бусел.
Пад бярозаю - ручай.
А завецца Беларуссю
Непаўторны родны край.
30 сакавіка для дзяцей пачатковай школы была арганізавана гульня-падарожжа "Скарбы роднага краю".
Спаборнічалі дзве каманды: Купалінка і Беларусачка.
На прыпынку народныя святы трэба было расказаць пра народныя святы.
Далей дзеці прадаўжалі прыказкі, успаміналі народныя прыкметы, гулялі ў беларускія гульні, вадзілі карагоды, гулялі ў перакладчыкаў.
Не абышлося і без пачастункаў.